Tribuna/Хоккей/Блоги/Беларус – самы карысны гулец НХЛ ды яшчэ другі бамбардзір каманды, якая лідаруе ў лізе. Гучыць? Але ж так і ёсць!

Беларус – самы карысны гулец НХЛ ды яшчэ другі бамбардзір каманды, якая лідаруе ў лізе. Гучыць? Але ж так і ёсць!

Такога даўно не было.

Автор — Alex Zagorski
30 января, 12:00

Рэгулярка чэмпіянату НХЛ паступова набліжаецца да кульмінацыі. Мы рэгулярна расказваем пра дасягненні беларуса Аляксея Протаса, які не стамляецца запальваць у складзе «Вашынгтона» ад пачатку сезона. Вось і цяпер, пасля беларускага дэрбі з «Калгары» Ягора Шаранговіча, ёсць што напісаць.

Беларускі форвард «Кэпіталз» адзначыўся голам і зарабіў у статыстыку чарговыя «+2» – такім чынам, Протас абнавіў свой асабісты рэкорд выніковай серыі (набірае пункты ўжо ў 5 матчах запар), а таксама выйшаў на першае месца па карыснасці ва ўсёй (!) НХЛ, якое падзяляе з канадцам Брэйдэнам Макнабам і расіянінам Кірылам Марчанкам – кожны мае «+29».

Цяпер на рахунку Аляксея Протаса 42 (21+21) ачкі, ён другі бамбардзір «Вашынгтона» (наперадзе толькі Дылан Строн, які мае 47 пунктаў, а ў партнёра па звяну Аляксандра Авечкіна на 8 балаў менш). Мы распавядалі, якія фактары прывялі да росту карыснасці беларускага нападаніка. Цяпер жа пералічым некалькі фактаў, якія сведчаць пра высокі ўзровень «Кэпіталз»:

  • проста цяпер «сталічныя» ўзначальваюць табліцу не толькі сваёй канферэнцыі, але і ўсёй НХЛ у цэлым – апошнім разам «Кэпіталз» выйгравалі Прэзідэнцкі кубак (так называецца трафей, які ўручаецца камандзе з найбольшай колькасцю пунктаў па выніках рэгуляркі) у сезоне-2016/17, 8 гадоў таму;
  • цяперашняе першае месца «Вашынгтона» – найлепшы вынік каманды (не ўлічваючы скарочаных «кавідных» розыгрышаў НХЛ-2019/20 і 2020/21) з сезона-2017/2018, калі «Кэпіталз» сталі чацвёртымі ў агульнай табліцы рэгуляркі, а пазней выйгралі адзіны ў сваёй гісторыі Кубак Стэнлі;
  • «Вашынгтон» займае другое месца па колькасці галоў (174) у цяперашнім сезоне – Аляксей Протас з'яўляецца 2-м снайперам каманды, на шайбу саступаючы Авечкіну;
  • «Кэпіталз» мае другую па нейтралізацыі меншаць (84,7%) у лізе – тут Протас адзін з самых запатрабаваных выканаўцаў у камандзе (82 хвіліны пры трох – у большасці), толькі шасцёра гульцоў «Вашынгтона» маюць большы айс-тайм у меншасці.

Ці маглі вы ўявіць перад пачаткам сезона, што беларус будзе на першых ролях у складзе лідара НХЛ? Увогуле, ці здаралася такое раней?

Першае, што ўспомніцца беларускім аматарам хакея, удзел у Кубку Стэнлі Руслана Салея ў складзе «Анахайма». Але ж «качкі» тады сталі толькі 11-й камандай у агульнай табліцы НХЛ, няхай у выніку і атрымаўся яскравы сезон, а адзіны беларускі гол у фінале галоўнага клубнага хакейнага турніра – такое складана будзе паўтарыць, але, здаецца, сённяшні «Вашынгтон» на гэта здольны.

Выдаць яскравы сезон-2007/08 «Манрэалю» дапамог беларускі тандэм братоў Касціцыных – іх сумарныя 80 галявых дзеянняў у рэгулярцы (30% галоў «Канадыянс») дазволілі спачатку заняць трэцяе месца ў агульнай табліцы НХЛ, а пазней дайсці да чвэрцфіналу плэй-оф.

Гэта быў рэкордны па пунктах сезон для старэйшага Андрэя (26+27), а вось малодшы Сяргей праз тры гады (сезон-2010/11) выдаў найлепшы для сябе год за «Нэшвіл». Праўда, 50 пунктаў не вывелі «Прэдатарз» у топы лігі (10-е месца ў агульнай табліцы рэгуляркі), але дапамаглі выйсці ў плэй-оф, дзе атрымалася дайсці таксама да чвэрцьфінала.

Праз год браты ўз'ядналіся ў складзе «Нэшвіла» і амаль паўтарылі манрэальскую гісторыю: паўдзельнічалі ў адной пятай галоў клуба ў рэгулярцы і дапамаглі атрымаць 5-е месца ў агульнай табліцы НХЛ, пасля чаго «Прэдатарз» дайшлі да 1/4 фіналу плэй-оф.

Можна прыгадаць і папярэдні беларускі рэкорд выніковасці за акіянам, перапабіты на адзін бал Ягорам Шаранговічам у мінулым годзе – няхай 58 пунктаў у сезоне-2010/2011 ад Міхаіла Грабоўскага і сталі трэцім паказнікам у складзе «Таронта» ў той рэгулярцы, але ў выніку «лісты» фінішавалі на 22-м «агульным» радку і не патрапілі ў плэй-оф.

Тая ж гісторыя здарылася з сённяшнім рэкардсменам Шаранговічам: ён стаў другім бамбардзірам «Калгары» у сезоне-2023/24, але гэта быў далёка не фаварыт турніра – фініш па-за плэй-оф і 24-е месца ў агульнай табліцы.

І яшчэ некалькі слоў пра Грабоўскага. З гэтым беларусам у складзе «Таронта» прайшоў у плэй-оф толькі аднойчы (2012/13), але тады беларускі гулец быў ужо далёкі ад прайм-формы папярэдніх чатырох гадоў – усяго 16 пунктаў за 48 матчаў, драфт адмоў і пераезд у «Вашынгтон».

У складзе «Кэпіталз» Грабоўскі адгуляў адзін сезон (2013/14), які каманда скончыла па-за межамі плэй-оф на агульным 17-м месцы, а нападнік з 36 пунктамі стаў толькі дзявятым бамбардзірам «Вашынгтона». Атрымліваецца, што Протас цяпер і самы выніковы беларус у складзе «Кэпіталз».

Як мы цяпер бачым, беларусы на вядучых ролях у складзе фаварыта НХЛ – даволі рэдкая з'ява. Такога не было ўжо больш як 10 гадоў!

Другие посты пользователя

Беларус прэтэндуе на 2 асабістыя ўзнагароды ў галоўнай юніёрскай лізе ЗША. З ім клуб узяў першы за 20 гадоў трафей і рушыць да іншага
Вчера, 11:00
3
У Д2 ёсць клуб з фантастычнай серыяй няўдач – пайшоў працягваць яе, хоць неспартыўна і не ўсе рэжымнікі ўхвалілі
26 апреля, 06:00
1
Унікальная з'ява ў Д2 Беларусі: людзей на трыбунах быццам бы вобмаль – затое лічбы ў пратаколах ого-го якія!
25 апреля, 14:00
3
Колькі ж адставак у белхакеі! Без працы засталіся ажно два сябручкі Баскава, але не праз іх засмуціўся Захараў
23 апреля, 06:31
Шаранговіч лічыць, што ў гэтым сезоне зрабіў крок назад – а ў апошнім матчы яшчэ і зламаў нагу (але спакойна можа хадзіць)
22 апреля, 15:00
4
У суботу ў ЧБ адбыліся два вельмі падобных эпізоды, але з розным вынікам: выдаленне на карысць «Нёмана» і дуля БАТЭ ў класіка
21 апреля, 16:19
Верагодна, менавіта гэтая жанчына распавяла вашым бацькам пра фітнес, як і сотням тысяч іншых беларусаў. Вось што з ёй цяпер
21 апреля, 12:03
2
Сціпла з галамі, затое месца ў табліцы – цалкам ок, а самы яркі легіянер кажа пра падабенства да «Барсы». Такі вось БАТЭ перад класіка
18 апреля, 12:00
2
На «Мінск-Арэне» больш за год святкуюць перамогі расійскай песняй – яна пра пакуты ад 13-гадовага, іншае «Дынама» карыстала даўно
17 апреля, 19:00
Босам сусветнага гандбола хоча стаць чалавек, які прадаваў Качуру з мінскага «Дынама» ў Англію, але наўрад ці зможа
17 апреля, 12:23
2
Д3 страціў Януша ды Рудзіка, у Гомельскай вобласці ўжо пачалі – і там родны мілы трэш, які мы так любім
16 апреля, 19:00
2
З будучай жонкай Талапіла сустракаўся, яшчэ калі яму было 15 – яна вучылася бізнесу і бачыла дэбют у НХЛ з трыбун
16 апреля, 14:30
2
Канцэрт прыхільніка вайны, захапленне ротам Пуціна – гэта Вербніца сям'і Глеба, калі расіяне забілі 34 чалавекі ў Сумах
14 апреля, 13:28
Кажуць, у «Дынама» ёсць больш таленавіты малады, чым Мельнічэнка: пры ім дрыблінг і добрыя стандарты, але здарылася непрыемнае
14 апреля, 12:00
Вяртанне «Маладзечна» ў эліту – пакуль поўны правал: толькі паразы, нуль галоў з гульні, затое як прапускаюць!
14 апреля, 06:04
У барацьбе зноў ЧЕ: украінец пазбавіў медаля рэжымнага падпісанта, чыя жонка выступіла лепш, а золата нечакана ўзяла тынэйджарка
13 апреля, 06:00
4
Зборная Беларусі выйшла на Еўра ад УЕФА, але дэ-факта каманду не чакаюць на турніры – удзел нават забаронены законам
12 апреля, 18:00
1
Прадпрымальныя беларусы імкнуцца наварыць на хакейных квітках – нехта і ўдвая! Яшчэ адзін бок буму вакол мінскага «Дынама»
11 апреля, 17:00
«Тарпеда-БелАЗ» – адна з найбагацейшых каманд ЧБ, але фантастычна панылая. Нібыта выправіліся, а цяпер ізноў
8 апреля, 06:27
4
Смольская абурылася, што ёй з мужам недаплацілі ў Расіі – і пачула папрок у нахабстве. А вось колькі сям'я зарабіла за сезон
7 апреля, 06:35
1
Все посты