Tribuna/Хоккей/Блоги/Беларус захрас у НХЛ: нiжэй не пускаюць праз калiзiю ў дакументах, у аснове ўжо не бачаць – хаця па адной якасцi параўналi з самiм Кросбi

Беларус захрас у НХЛ: нiжэй не пускаюць праз калiзiю ў дакументах, у аснове ўжо не бачаць – хаця па адной якасцi параўналi з самiм Кросбi

Першым выходзiць на трэнiроўкi – пакуль не дапамагае.

Автор — Alex Zagorski
2 февраля, 06:00

Апошнiя гады, калi гаворка iдзе пра беларускiх хакеiстаў у НХЛ, то звычайна гэта Ягор Шаранговіч з «Калгары» і Аляксей Протас з «Вашынгтона», у якога цяпер асаблiва ўдалы час.

На iх фоне абаронца Уладзіслаў Калячонак не так заўважны – хаця цяперашнi сезон стаў чацвёртым запар, у якiм гэты беларускi гулец задзейнiчаны ў НХЛ. Мiнулай восенню ўвогуле здавалася, што Калячонак можа стаць яшчэ адным у шэрагу беларускiх гульцоў са сталай практыкай у лiзе – але ўсё склалася не так добра. Цяпер ён не гуляе нi ў НХЛ, нi ў лiзе нiжэй – праз юрыдычную калiзiю. Раскажам падрабязней, у якiм цяпер становiшчы абаронца i як да гэтага дайшло.

(фота)

З 2021-га па 2024-ы перспектыўны хакеіст ніяк не мог замацавацца ў бядовай «Арызоне» – за аўтсайдара НХЛ правёў толькi 39 матчаў за тры гады, у асноўным гуляючы за фарм-клуб з АХЛ «Тусон». Летам 2024-га «Арызона» пераехала i стала «Ютай» (па назве новага штату), а Калячонка, у якога скончыўся кантракт, чуткi адпраўлялi ў мінскае «Дынама». Але «Юта» ўсё ж прапанавала абаронцу новае двухгадовае пагадненне, i той застаўся.

Перад дэбютным для «Юты» сезонам НХЛ сайт лігі не бачыў Калячонка ў складзе клуба. Але хакеiст згуляў у гістарычным першым матчы каманды на перадсезонцы, за яе час зарэкамендаваў сябе i застаўся – распачаў рэгулярку ў трэцяй пары дэфаў, дзе гуляў з уладальнiкамi Кубка Стэнлi: Робертам Бартуцам (з «Сэнт-Луісам» у 2019-м) і Іанам Коўлам (з «Пітсбургам» у 2016-м i 2017-м).

Калячонак адгуляў 12 першых матчаў бягучага сезона НХЛ пры сярэднім айстайме ў 13 хвілін, набраў 4 (1+3) ачкi. Найлепшым у выкананні абаронцы стаў паядынак супраць «Сан-Хасэ» 29 кастрычніка, дзе набраў два асісты, але тое не дапамагло «Юце» – яна вяла 4:1, а ў вынiкау прайграла 4:5 у авертайме.

Ракавой стала гульня 3 лістапада з «Вегасам» (3:4 АТ), дзе абаронца дапусціў галявую памылку за брамай напрыканцы другога перыяду, пасля чаго не выходзiў на пляцоўку.

З наступных 16 матчаў НХЛ, да сярэдзіны снежня, Калячонак згуляў толькі ў адным. Увесь гэты час абаронца ўпарта трэнаваўся. Былі і незвычайныя заняткі – супрацоўнiца The Salt Lake Tribune Бэлла Фрэйзер паказала, як канадскі сукаманднік Ліам О“Браян вучыў Калячонка біцца на лёдзе.

– [Галоўны трэнер «Юты» Андрэ] Турыньі, падобна, задаволены тым, як наладзілася гульня абароны і пар дэфаў. Гульня аднаго з абаронцаў павінна прыкметна пагоршыцца, тады Калячонак стане заменай, – пісала Фрэйзер у сваім артыкуле.

Але дапамагло iншае – траўма Бартуцы. У яго адсутнасць Калячонак вярнуўся ў аснову – і ў першым жа матчы забросіў «Каларада» (4:1) пераможную шайбу.

– Я не адчуў, каб ён «заіржавеў» ці нешта падобнае. Ён быў вельмі добры, шчыра кажучы. [Адзначу] не толькі гол – быў надзейны без шайбы, рабіў добрыя прарыўныя перадачы, – сказаў пасля гульні Турыньі.

Але ў наступных 9 сустрэчах Калячонак нiчым не адзначыўся. Апошнім разам выходзіў на лёд 9 студзеня на прайграны 1:4 матч супраць «Флорыды», а далей зноў выпаў са складу. Што i не дзiўна: у пачатку 2025-га «Юта» забрала абаронцу Ніка ДэСімоне, якога на драфт адмоў выставiў «Нью-Джэрсі», а 15 студзеня на лёд вярнуўся Джон Марын, якi да гэтага шмат месяцаў аднаўляўся ад траўмы.

Цяпер Калячонак прапусцiў ужо 11 гульняў НХЛ запар. Пакуль што статыстыка сезона спынілася на такіх лічбах: 23 матчы, 5 (2+3) ачкоў, паказчык карыснасці «-7».

Пры гэтым абаронца не атрымлiвае гульнявой практыкi i ў «Тусоне», які застаўся фарм-клубам «Юты» ў АХЛ. Прычына тут у калектыўнай дамове лiгi з гульцамi. Калячонак быў задрафтаваны ў НХЛ «Флорыдай» у 2019-м, калi яму было 18 гадоў. Паводле дамовы, такога гульца можна спускаць у фарм без дадатковых працэдур цi толькi першыя пяць гадоў, якiя ў выпадку беларускага хакеiста ўжо скончылiся, цi пасля 160 матчаў у НХЛ (а на рахунку Калячонка толькi 62).

Проста цяпер «Юта» можа толькi выставiць Калячонка на драфт адмоў – i калi яго адтуль нiхто не забярэ, тады абаронца паедзе ў фарм. А калi забярэ, то клуб застанецца без варыянта замены ў выпадку новых траўм – таму «Юта» на гэта i не iдзе. Вось Калячонак i застаецца ў запасе для НХЛ, не маючы гульнявога часу.

Але хакеiст зацята працуе, каб прабiцца ў аснову. Супрацоўнiк мясцовага выдання Deseret News Броган Хьюстан у канцы 2024-га напiсаў матэрыял, ўражаны тым, што Калячонак раз за разам, нават калi вяртаўся ў склад, выходзiў на трэнiроўкi першым.

«Не дзіва, але Калячонак выйшаў на лёд на паўгадзіны раней за пачатак заняткаў, проста каб папрацаваць з коўчамі тэхнікі»

«Секунда, як [лёдазалiвачныя камбайны] «Замбоні» скончылі, Калячонак на лёдзе. На 25 хвілін раней [за пачатак заняткаў]»

«Калядны перапынак быў задоўгім для Калячонка. Ён з“явіўся на лёдзе да таго, як «Замбонi» скончылі»

У сваiм артыкуле Хьюстан назваў Калячонка адным з самых працавітых і сціплых хакеістаў НХЛ. Па словах аўтара, калi ён паведамiў гульцу пра намер напiсаць хвалебны тэкст, Калячонак адразу сказаў, што не трэба. Таксама Хьюстан узяў каментарый у самага дасведчанага гульца «Юты», 35-гадовага абаронцы Іана Коўла. Той таксама вельмi пахвалiў стараннасць Калячонка i нават параўнаў яго па ступенi дысцыплiнаванасцi з зорным канадцам Сідні Кросбі, з якiм Коўл гуляў у «Пiтсбургу».

– Калячонак – рэальна выдатны хакеiст. Ён валодае ўсiмi iнструментамi. Ён можа катацца рэальна добра, рабiць розыгрышы, кiдаць, пасаваць, весці шайбу спакойна i з рыўком, – пералiчыў Коўл.

Але пакуль трэнер аддае перавагу iншым i бачыць Калячонка хiба што ў пятай пары абаронцаў, якой на лёдзе месца няма.

Другие посты пользователя

У суботу ў ЧБ адбыліся два вельмі падобных эпізоды, але з розным вынікам: выдаленне на карысць «Нёмана» і дуля БАТЭ ў класіка
Вчера, 16:19
Верагодна, менавіта гэтая жанчына распавяла вашым бацькам пра фітнес, як і сотням тысяч іншых беларусаў. Вось што з ёй цяпер
Вчера, 12:03
2
Сціпла з галамі, затое месца ў табліцы – цалкам ок, а самы яркі легіянер кажа пра падабенства да «Барсы». Такі вось БАТЭ перад класіка
18 апреля, 12:00
2
На «Мінск-Арэне» больш за год святкуюць перамогі расійскай песняй – яна пра пакуты ад 13-гадовага, іншае «Дынама» карыстала даўно
17 апреля, 19:00
Босам сусветнага гандбола хоча стаць чалавек, які прадаваў Качуру з мінскага «Дынама» ў Англію, але наўрад ці зможа
17 апреля, 12:23
2
Д3 страціў Януша ды Рудзіка, у Гомельскай вобласці ўжо пачалі – і там родны мілы трэш, які мы так любім
16 апреля, 19:00
2
З будучай жонкай Талапіла сустракаўся, яшчэ калі яму было 15 – яна вучылася бізнесу і бачыла дэбют у НХЛ з трыбун
16 апреля, 14:30
2
Канцэрт прыхільніка вайны, захапленне ротам Пуціна – гэта Вербніца сям'і Глеба, калі расіяне забілі 34 чалавекі ў Сумах
14 апреля, 13:28
Кажуць, у «Дынама» ёсць больш таленавіты малады, чым Мельнічэнка: пры ім дрыблінг і добрыя стандарты, але здарылася непрыемнае
14 апреля, 12:00
Вяртанне «Маладзечна» ў эліту – пакуль поўны правал: толькі паразы, нуль галоў з гульні, затое як прапускаюць!
14 апреля, 06:04
У барацьбе зноў ЧЕ: украінец пазбавіў медаля рэжымнага падпісанта, чыя жонка выступіла лепш, а золата нечакана ўзяла тынэйджарка
13 апреля, 06:00
4
Зборная Беларусі выйшла на Еўра ад УЕФА, але дэ-факта каманду не чакаюць на турніры – удзел нават забаронены законам
12 апреля, 18:00
1
Прадпрымальныя беларусы імкнуцца наварыць на хакейных квітках – нехта і ўдвая! Яшчэ адзін бок буму вакол мінскага «Дынама»
11 апреля, 17:00
«Тарпеда-БелАЗ» – адна з найбагацейшых каманд ЧБ, але фантастычна панылая. Нібыта выправіліся, а цяпер ізноў
8 апреля, 06:27
4
Смольская абурылася, што ёй з мужам недаплацілі ў Расіі – і пачула папрок у нахабстве. А вось колькі сям'я зарабіла за сезон
7 апреля, 06:35
1
Кавальчук вымагае прарэдзіць «вышку», каб паменшыла матчаў – але максімум тураў у Д1 за 30+ гадоў быў пры мінімуме клубаў
6 апреля, 12:00
Беларус усё заве на рэванш пуцініста Емяльяненку – а той пайшоў у «навуку» і піша пра экстрэмізм і тэрарызм у нашай краіне
6 апреля, 06:14
Для рэжыма гэтая краіна «недружалюбная», але белфутбол знайшоў там новы «дом» – хаця па фактах гэта зусім не дзівіць
5 апреля, 06:00
У сацсетках беларусаў – хакейны вайб: перамогам «Дынама» над ЦСКА прысвяцілі песню, анекдот ды яшчэ нямала відэа
4 апреля, 19:30
Дырэктарам у клубе букмекераў стаў фанат «Спартака», які сам раней гуляў на стаўках – і нібыта зарабіў на машыну
2 апреля, 20:00
2
Все посты