Tribuna/Хоккей/Блоги/Леўшуноў – адзіны абаронца з двух апошніх драфтаў НХЛ, хто змог зрабіць гэта. Наперадзе – іншыя рэкорды

Леўшуноў – адзіны абаронца з двух апошніх драфтаў НХЛ, хто змог зрабіць гэта. Наперадзе – іншыя рэкорды

Мае вялікі запас часу, але як усё складзецца?

Автор — Alex Zagorski
11 марта, 17:00

Уноч на 11 сакавіка па беларускім часе адбыўся дэбют маладога беларуса Арцёма Леўшунова ў НХЛ. Абаронца згуляў за «Чыкага» ў матчы супаць «Каларада» (0:3) і зрабіў сезон-2024/25 яшчэ больш рэкордным па колькасці беларусаў у наймацнейшай лізе свету.

Таксама Леўшуноў устанавіў новае нацыянальнае дасягненне. Яго першы матч у НХЛ адбыўся ва ўзросце 19 гадоў і 4 месяцаў – яшчэ ніхто з беларусаў не дэбютаваў так рана. Папярэдні рэкорд належаў Уладзіславу Калячонку (20 гадоў, 7 месяцаў), яшчэ ў топ-4 уваходзяць Сяргей Касціцын (20 гадоў, 8 месяцаў), Аляксей Протас (20 гадоў, 9 месяцаў і 26 дзён) і Андрэй Касціцын (20 гадоў, 9 месяцаў і 28 дзён).

І гэта не першае дасягненне, якое Леўшуноў забраў на свой рахунак. Улетку мінулага года ён перабіў драфтавае дасягненне Руслана Салея: ураджэнца Жлобіна выбралі пад другім агульным нумарам, легенду белхакея ў 1996 годзе – пад 9-м.

Увогуле, Леўшуноў – усяго чацвёрты хакеіст з драфта-2024, хто ўжо згуляў у НХЛ. Раней за яго шанц атрымалі расіянін Мікіта Прышчэпаў з «Каларада» (10, 0+0), а таксама канадцы Джэт Лучанка з «Філадэльфіі» (4 матчы, 0+0) і першы нумар драфта канадзец Маклін Селябрыні з «Сан-Хасэ». Апошні з 48 (20+28) пунктамі ў 53 гульнях ідзе другім у бамбардзірскім спісе навічкоў НХЛ.

Маклін Селебрыні

Але адзначым, што ўсе вышэй згаданыя хакеісты з'яўляюцца форвардамі, сярод тых, каго выбралі на драфце-2023, таксама пакуль што дэбютавалі толькі 10 нападнікаў. Такім чынам, Леўшуноў – першы абаронца, хто быў задрафтаваны ў апошнія два гады і ўжо згуляў у НХЛ.

З моманту выбара Леўшунова на драфце да дэбюту ў лізе мінула 255 дзён, і гэта – не найлепшы паказнік: рэкорд трымае Руслан Салей (107 дзён, 1996 год), на другім месцы Уладзімір Цыплакоў (122 дні, 1995 год). Затое цяперашні дэбютант НХЛ апярэдзіў першага ў гісторыі лігі беларуса Аляксандра Андрыеўскага, які свой адзіны матч (таксама за «Чыкага) правёў правёў праз 554 дні пасля драфту ў 1991 годзе. Апошнім у пяцёрцы найлепшых беларусаў па хуткасці дэбюта з'яўляецца Аляксей Протас – 864 дні пасля драфту ў 2019-м.

Звяртае на сябе ўвагу і айстайм, які далі Леўшунову ў дэбютным матчы – 20 хвілін 55 секунд. Ці рэкордны гэта для беларусаў паказнік за ўсе часы, свярджаць не будзем, бо ў тых, хто дэбютаваў у 1990-я, на сайце nhl.com гульнявы час не пазначаны. Таму проста для параўнання: у Шаранговіча падчас першага матчу ў НХЛ было 17:23, Сяргея Касціцына – 12:35, у Протаса – 3:53, а Андрэя Касціцына – увогуле 0:39!

А вось якія нацыянальныя рэкорды могуць скарыцца Арцёму Леўшунову, калі ён затрымаецца ў аснове «Чыкага». Пакуль што аўтарам самага маладога беларускага гола ў НХЛ з'яўляецца Сяргей Касціцын – у снежні 2007-га ён закінуў «Вашынгтону» ва ўзросце 20 гадоў і 9 месяцаў. Таксама Касціцын-малодшы трымае тытул наймаладзейшага беларускага асістэнта (20 гадоў, 8 месяцаў і 25 дзён).

Першы гол Сяргея Касціцына ў НХЛ

Ну і калі ўжо загаварылі пра наймаладзейшага беларускага гол-скорэра і асістмэйкера ў НХЛ, скажам і пра самага сталага. Тут дасягненне трымае Руслан Салей, які апошні энхаэлаўскі гол аформіў ва ўзросце 36 гадоў, 5 месяцаў і 16 дзён, а апошні асіст – у 36 гадоў і 3 месяцы, літаральна за пару месяцаў да трагічнай гібелі ў авіякатастрофе з яраслаўскім «Лакаматывам».

Леўшуноў хутка пачаў, але як надоўга ён затрымаецца ў лізе? Ці здолее трымаць высокі ўзровень ды яшчэ прагрэсаваць? Наперадзе – тыя, хто рабіў гэта не адзін сезон і не адну сотню матчаў. Вось хто з беларусаў пакуль найбольш згуляў у НХЛ:

1. Руслан Салей – 979 матчаў у рэгулярках і плэй-оф (15 сезонаў)

2. Міхаіл Грабоўскі – 544 (10)

3. Андрэй Касціцын – 447 (8)

4. Сяргей Касціцын – 393 (6)

5. Ягор Шаранговіч – 345 (5).

Другие посты пользователя

Сціпла з галамі, затое месца ў табліцы – цалкам ок, а самы яркі легіянер кажа пра падабенства да «Барсы». Такі вось БАТЭ перад класіка
18 апреля, 12:00
2
На «Мінск-Арэне» больш за год святкуюць перамогі расійскай песняй – яна пра пакуты ад 13-гадовага, іншае «Дынама» карыстала даўно
17 апреля, 19:00
Босам сусветнага гандбола хоча стаць чалавек, які прадаваў Качуру з мінскага «Дынама» ў Англію, але наўрад ці зможа
17 апреля, 12:23
2
Д3 страціў Януша ды Рудзіка, у Гомельскай вобласці ўжо пачалі – і там родны мілы трэш, які мы так любім
16 апреля, 19:00
2
З будучай жонкай Талапіла сустракаўся, яшчэ калі яму было 15 – яна вучылася бізнесу і бачыла дэбют у НХЛ з трыбун
16 апреля, 14:30
2
Канцэрт прыхільніка вайны, захапленне ротам Пуціна – гэта Вербніца сям'і Глеба, калі расіяне забілі 34 чалавекі ў Сумах
14 апреля, 13:28
Кажуць, у «Дынама» ёсць больш таленавіты малады, чым Мельнічэнка: пры ім дрыблінг і добрыя стандарты, але здарылася непрыемнае
14 апреля, 12:00
Вяртанне «Маладзечна» ў эліту – пакуль поўны правал: толькі паразы, нуль галоў з гульні, затое як прапускаюць!
14 апреля, 06:04
У барацьбе зноў ЧЕ: украінец пазбавіў медаля рэжымнага падпісанта, чыя жонка выступіла лепш, а золата нечакана ўзяла тынэйджарка
13 апреля, 06:00
4
Зборная Беларусі выйшла на Еўра ад УЕФА, але дэ-факта каманду не чакаюць на турніры – удзел нават забаронены законам
12 апреля, 18:00
1
Прадпрымальныя беларусы імкнуцца наварыць на хакейных квітках – нехта і ўдвая! Яшчэ адзін бок буму вакол мінскага «Дынама»
11 апреля, 17:00
«Тарпеда-БелАЗ» – адна з найбагацейшых каманд ЧБ, але фантастычна панылая. Нібыта выправіліся, а цяпер ізноў
8 апреля, 06:27
4
Смольская абурылася, што ёй з мужам недаплацілі ў Расіі – і пачула папрок у нахабстве. А вось колькі сям'я зарабіла за сезон
7 апреля, 06:35
1
Кавальчук вымагае прарэдзіць «вышку», каб паменшыла матчаў – але максімум тураў у Д1 за 30+ гадоў быў пры мінімуме клубаў
6 апреля, 12:00
Беларус усё заве на рэванш пуцініста Емяльяненку – а той пайшоў у «навуку» і піша пра экстрэмізм і тэрарызм у нашай краіне
6 апреля, 06:14
Для рэжыма гэтая краіна «недружалюбная», але белфутбол знайшоў там новы «дом» – хаця па фактах гэта зусім не дзівіць
5 апреля, 06:00
У сацсетках беларусаў – хакейны вайб: перамогам «Дынама» над ЦСКА прысвяцілі песню, анекдот ды яшчэ нямала відэа
4 апреля, 19:30
Дырэктарам у клубе букмекераў стаў фанат «Спартака», які сам раней гуляў на стаўках – і нібыта зарабіў на машыну
2 апреля, 20:00
2
«Ведаеш, з кім гаворыш?» Сабаленку хацелі выгнаць з рэстарану ў Маямі – але гэта толькі адзін бок гісторыі
1 апреля, 12:30
Задзірлівы беларус у біятлоне не першы раз счапіўся з расіянамі – але гэта выключэнне. У асноўным жа сябруюць да глыбіні душы
31 марта, 15:39
2
Все посты