Все новости

Гуркоў аб прысутнасці расейскіх воскаў на тэрыторыі Беларусі: «У акупацыі беларусы жывуць ужо 20 гадоў»

1 февраля 2022, 12:32

Шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе Віталь Гуркоў у інтэрвью для YouTube-канала «ЧестнОК» пракаментаваў навіны аб знаходжанні расейскіх воскаў на тэрыторыі Беларусі, дзе праходзяць вучэнні дзюх краін.

- Вось калі былі навіны пра тое, што расейскае войска прыехала ў Беларусь на вучэнні, як ты ставішся да гэтага? Некаторыя кажуць, што гэта як акупацыя Беларусі.

– Ну, да расейскіх воскаў на тэрыторыі Беларусі я заўсёды дрэнна ставіўся. Тое, што яны раз-пораз прыязджалі, гэта было заўжды. Казаць, што акупацыя менавіта зараз… У акупацыі беларусы жывуць ужо 20 гадоў, можна так лічыць, пакуль былі гэтыя вучэнні. Нейкія трыгеры здарыліся за мінулы год, якія дазваляюць людзям так казаць, даюць такія думкі. І пэўныя падзеі, з-за якіх людзі робяць такія высновы. Дзякуй богу, што 20 год спатрэбілася, а не 50.

- Вось у спартовым камьюніці Украіны гэта напружвае людзей?

– Я ўчора вось быў на першым этапе Кубка Украіны ў Адэсе. Гэтую тэму мы ўвогуле не краналі. Усе так размаўляюць, што, калі нешта пачнецца, дык пачнецца, зразумела, дзе мы будзем і на якім баку, – сказаў Гуркоў.