Все новости

Ганін пра жыццё ў Польшчы: « Я тут вельмі камфортна сябе адчуваю. Я не сумую па Менску – сумую па сваім сабаку»

1 июля 2022, 13:37

Кікбаксёр Іван Ганін распавёў аб сваім пераездзе ў Польшчу, а таксама свае адчуванні ад жыцця ў гэтай краіне.

«Я пераехаў у Польшу 22 сакавіка. І вось калі ў мяне скончыўся каранцін, тады скончыўся каранцін ва ўсёй Польшчы. Пераможац па жыцці (усміхаецца). Мне тут вельмі падабаецца. Нават так падабаецца, што страшна, бо ў мяне такое ўражанне, што я тут жыву ўсе жыцце. Я тут вельмі камфортна сябе адчуваю. Я не ведаю, чаму: у Менску я такога нават падумаць не мог. Я не сумую па Менску – сумую па сваім сабаку.

Я працую трэнером. І нават трэнірую тых людзей, якіх у Менску трэніраваў», – расказаў Ганін.