Все новости

Дзюдаіст Шэршань: «Калі давялося збягаць з Беларусі, украінец Зантарая, напэўна, адзіны з усіх калег мяне падтрымаў»

17 июля 2022, 11:57

Беларускі алімпіец-дзюдаіст Дзмітрый Шэршань распавеў пра свой з’езд з Беларусі і падтрымку украінскага дзюдаіста Георгія Зантараі.

«На наступны дзень [пасля званка з выклікам на размову ў ГУБАЗіК і абяцаннем перадаць позву] мне ледзь не выламалі дзверы, каб уручыць гэтую паперу. Спытаў, па якой падставе выклікаюць, мне адказалі, што пакажуць пару фота. Зразумеў, што магу адтуль ужо не выйсці, таму максімальна хутка прыняў рашэнне з’ехаць. Наш Фонд спартыўнай салідарнасці пазней прызналі экстрэмісцкім, так што рана ці позна мяне ўсе адно за нешта закрылі б.

Калі мне давялося збягаць з Беларусі, Гера [Зантарая], напэўна, адзіны мяне падтрымаў з усіх калег па спартовым цэху, ен адзіны мне пазваніў. Усе астатнія проста пісалі незразумелыя паведамленні, калі ўжо прайшоў нейкі час. Не ведаю, чаму яны тады не падтрымалі мяне і зараз не падтрымалі Геру», – адзначыў Шэршань.