Все новости

Сцяпан Папоў: «Па «шкале» Кавальчука добра калі выйдуць аклады 400-500 рублёў, без прэміяльных. Тады зона камфорту для маўчуноў скончыцца»

22 августа 2022, 23:43

Самбіст Сцяпан Папоў у суразмове з «Салiдарнасцю» выказаўся наконт спартоўцаў-«маўчуноў» і іх фінансавага камфорту.

– Тыя беларускія спартоўцы, хто мог і жадаў адкрыта выказацца, ужо гэта зрабілі. А маўчуны застаюцца ў сістэме, спаборнічаюць, працуюць. Яны не падпісвалі праўладнае пісьмо і многія «супраць» – але маўчаць.

І вось цяпер да іх таксама даходзіць, як гучаць дурныя выказванні [міністра спорта і турызму Сяргея] Кавальчука, [галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай па самба Юрыя] Рыбака, [дырэктара РЦАП Сяргея] Хмялькова пра «перыяд перазагрузкі для спорту», «санкцыі нас робяць мацнейшымі», і пошукі альтэрнатывы міжнародным турнірам – Ябацькіяда якая-небудзь замест Алімпіяды: сабраць стадыён «Дынама» і глядзець, як чыноўнікі і ябацькі бегаюць стометроўкі...

Проста раней спартоўцы ездзілі на спаборніцтвы, атрымлівалі зарплаты і прэміі, і якую лухту ды хлусню выдаюць чыноўнікі, іх не хвалявала. А зараз атрымліваць перастануць, бо міжнародны бан і 90%, што не паедуць на Алімпіяду, і ў Мінспорту ўсе рагочуць пра прыдуманую Кавальчуком «шкалу», па якой нібыта будуць налічваць заробкі – добра калі выйдзе 400-500 рублёў акладу, без прэміяльных. Вось тады зона камфорту для маўчуноў скончыцца, – адзначыў Папоў.