Все новости

БФСС падтрымаў допуск Васіля Вайцяховіча да чэмпіянату свету па дзюдо сярод ветэранаў ў Кракаве

10 сентября 2022, 16:08

БФСС аказаў падтрымку беларускаму дзюдаісту Васілю Вайцяховічу ў пытанні яго допуску да чэмпіянату свету па дзюдо сярод ветэранаў ў Кракаве.

27 жніўня Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці накіраваў зварот да Міжнароднай федэрацыі дзюдо і Федэрацыі дзюдо Польшчы, у якім адзначыў дасягненні Васіля і яго моцную грамадзянскую пазіцыю, звярнуў увагу на подпісы Адкрытага ліста свабодных спартсменаў Беларусі і міжнароднай Антываеннай дэкларацыі спартсменаў, а таксама на рэпресіі, з якімі сутыкнуўся Вайцяховіч, знаходзячыся ў Беларусі.

Фонд растлумачыў, што спартсмен цалкам адпавядае крытэрыям Міністэрства спорту і турызму Польшчы, якія былі агучаны ў дачыненні да беларускіх і расійскіх спартсменаў.

У выніку Васілю Вайцяховічу дазволілі прымаць удзел у чэмпіянаце свету сярод ветэранаў па дзюдо ў Кракаве.

Вайцяховіч – беларускі свабодны спартсмен, чэмпіён свету сярод ветэранаў па самба, чэмпіён Польшчы сярод ветэранаў па дзюдо, сярэбраны прызёр чэмпіянату света па грэплінгу.