Tribuna/Единоборства/Блоги/Беларус усё заве на рэванш пуцініста Емяльяненку – а той пайшоў у «навуку» і піша пра экстрэмізм і тэрарызм у нашай краіне

Беларус усё заве на рэванш пуцініста Емяльяненку – а той пайшоў у «навуку» і піша пра экстрэмізм і тэрарызм у нашай краіне

Без сумневаў, чалавек вялікага розуму.

Автор — Alex Zagorski

24 студзеня 2009 года ў Анахайме ў прамоўшне з удзелам цяперашняга прэзiдэнта США Дональда Трампа біліся Андрэй Арлоўскі і адзін з найлепшых ММА-байцоў у гісторыі Фёдар Емяльяненка. Нечакана беларус дамінаваў над расіянінам, які не прайграваў цягам васьмі гадоў. У пэўны момант Арлоўскі нават загнаў суперніка ў кут, але тое, што здарылася на 4-й хвіліне першага раўнда, стала класікай змешаных адзінаборстваў.

Арлоўскі вырашыў атакаваць каленам у скачку, а Емяльяненка ў адказ выкінуў правы крос, адправіўшы самаўпэўненага візаві ў глухі накаўт на некалькі хвілін. Пазней некаторыя байцоўскія журналы назвалi накаўт адным з найлепшых у гісторыі. А за Арлоўскім замацавалася мянушка «Крыштальная сківіца».

Арлоўскі часцяком успамінаў тую няўдачу (напрыклад, дакараў сябе праз неасцярожнасць і пераконваў, што быў тады мацнейшы), а яшчэ рэгулярна выклікае Емяльяненку на рэванш, запэўніваючы, што гатовы біцца на любых умовах. Апошні раз «запрасіў» свайго крыўдніка на паўторны бой 24 сакавіка, зрэагаваўшы на тое, што ў нейкім інтэрв'ю чатырохмесячнай даўніны расіянін між іншым згадаў яго імя.

«Я лічу, што 16 гадоў таму табе пашанцавала. Цяпер я вольны агент, па грошах дамовімся, давай зробім прыгожа. Не ўключай заднюю», – заявіў беларус.

48-гадовы расіянін на прапанову не адказаў, што прымусіла Арлоўскага запісаць другое відэа. Калі коратка, ён пытаецца, ці гатовы Емяльяненка біцца.

Чуткі пра магчымы рэванш гуляюць не першы год – і ўсё ніяк. Пры гэтым сам Арлоўскі заявіў, што яму ўжо тэлефанавалі два прамоўтары з прапановай зладзіць бой, а яшчэ заявіў, што расіянін нібыта «не катастрафічна, але мае патрэбу ў грошах».

На сёння Арлоўскаму 46, яшчэ ў мінулым годзе ён біўся ў UFC. Але гэтай арганізацыі стаў непатрэбны і цяпер шукае сябе – і, відавочна, дагэтуль прагне зарабляць кулакамі ды адгукаецца нават на даволі дзіўныя ініцыятывы.

А што Емяльяненка? Накаўтаваўшы Арлоўскага, ён правёў 7 паядынкаў (4 перамогі, 3 паразы), пасля чаго першы раз завяршыў кар'еру. У 2015-м вярнуўся на рынг, правёў 9 баёў (6 перамог, 3 паразы). Апошнім стаў бой у 2023-м з Раянам Бэйдарам за тытул чэмпіёна Bellator у цяжкой вазе – расіянін прайграў накаўтам у першым раўндзе і зноўку абвясціў пра сыход. У далейшым ён зяўляў, што хоча паспрабаваць сябе ў боксе, таму тэарытычна камбэк нельга выключаць.

Пакуль жа Емяльяненка спрабуе сябе ў іншых ролях. Яшчэ ў 2012-м быў абраны дэпутатам у Белгарадскую думу ад прапуцінскай партыі «Адзіная Расія». Доўга там не затрымаўся, бо ў тым жа годзе пераехаў у Маскву, дзе стаў дарадцам міністра спорту РФ і старшынёй новастворанага «Саюзу змешаных адзінаборстваў ММА Расіі», якім кіруе і сёння. У 2018-м Емяльяненка быў «даверанай асобай» Пуціна на выбарах – свайго кандыдата ён падтрымлівае дагэтуль, як і вайну супраць Украіны.

А нядаўна стала вядома, што былы баец стаўся кандыдатам педагагічных навук, абараніўшы дысертацыю на вельмі актуальную тэму – «Выхаванне духоўна-маральных якасцяў асобы спартсменаў у змешаных адзінаборствах на вучэбна-трэнавальных этапах». Прасцей кажучы, распавядаў, як важна ляпіць з падлеткаў прапуцінскіх «патрыётаў».

У працы на 200 старонак, поўнай вар’яцкіх крамлёўскіх наратываў, Емяльяненка пісаў пра «традыцыйныя каштоўнасці» і іх важнасць для сучаснай моладзі, якую ён папракае за бездухоўнасць. Знайшлося нават месца «Белоруссии» (пуцініст трымаецца імперскай назвы нашай краіны).

«У Расіі, Беларусіі, Казахстане і на Украіне (захаваны аўтарскі стыль – Tribuna.com) у апошняе дзесяцігоддзе ў моладзевым асяроддзі, у прыватнасці сярод асоб, якія займаюцца спартыўна-аздараўленчай дзейнасцю, адзначаны дэструктыўны ідэалагічны ўплыў, у тым ліку дзейнасць экстрэмісцкіх і тэрарыстычных арганізацый з недружалюбных замежных дзяржаў, уздзеянне якіх змяняе працэс фармавання каштоўнасных арыентацый, які быў закладзены раней», – гаворыцца ў так званай навуковай працы.

Якія канкрэтна тэрарыстычныя і экстрэмісцкія арганізацыі дзейнічалі ў Беларусі, Емяльяненка не ўдакладняе.

З падлеткамі-спартсменамі, на думку Емяльяненкі, не ўсё добра. Яны «часцяком трапляюць пад уплыў ліберальных каштоўнасцяў, дзе распаўсюджаная грамадзянская пасіўнасць, эгаізм, безадказнасць і дэвальвацыя паняцця доўгу і службы айчыне».

Вось з такім «навукоўцам» хоча пабіцца Арлоўскі. Ужо чакаеце бой?

Другие посты пользователя

У дзюдо нібыта дазволілі беларусам выступаць пад рэжымнай сімволікай. Вось якім бокам тут сябар Пуціна
19 мая, 19:00
Гэтыя беларусы з футбола і хакея муцяць з мадэлямі – у тых бывае праца на спорце і шмат тысяч падпісчыкаў
19 мая, 11:00
«Трактар» вярнуўся праз 2,5 года: «горачка» на месцы, трыбуны моцна паменелі, але ўсё роўна выглядалі вельмі пуста
11 мая, 06:00
4
Віцебск прымаў два запар паўфіналы Кубка – і «МЛ» меў гледачоў у 8 разоў больш! Гэта не баг, а тэндэнцыя – вось чаму так адбываецца
10 мая, 12:30
5
Вось хто ў Беларусі змог, як Хары Кейн: (анты)легенда кубкавых фіналаў, абаронца-форвард, капітаны зборнай
7 мая, 06:23
2
Яшчэ нядаўна быў не гатовы трэнаваць, а цяпер яго каманда – лідар ЧБ: крыўдна звальнялі, вылетаў у Д3, хоча максімум
6 мая, 11:39
4
Туміловіч ужо месяц у Ізраілі: цешыцца пашпартным багаццем, рыхтаваўся да бойкі на стадыёне, нібыта вяртаецца ў пляжку
6 мая, 05:57
4
Маладая зорка пяцібор'я з Беларусі жорстка траўмавалася ў дысцыпліне, якая замяніла скандальную верхавую язду
5 мая, 14:29
3
На пляжным ЧС на Сейшэлах зборная Беларусі гуляе на той жа арэне, што і год таму ў Дубаі. Вось як яна адолела 3 тысячы км
5 мая, 06:29
2
У веласпорце Беларусі адкрылі мастацкую галерэю – уцягнулі іншыя віды ў выставы, прапануюць набыць працы за тысячы долараў
30 апреля, 16:00
Зорная банда «Узды», пераможца Кубку на афішы са Сталіным, касяк з блогерам пад алкаша – такая во весялуха ў Д3
30 апреля, 06:00
«Мяшкоў» не прайграе СКА два гады, хаця можа саступаць і 6 мячоў – цяпер забраў сёмы трафей, асадзiўшы сына Барбашынскага
29 апреля, 12:40
Ён – магістрант, яна – былая сцюардэса. Цікавае пра аднаго з самых закрытых беларусаў НХЛ і яго сям'ю
29 апреля, 06:34
Беларус прэтэндуе на 2 асабістыя ўзнагароды ў галоўнай юніёрскай лізе ЗША. З ім клуб узяў першы за 20 гадоў трафей і рушыць да іншага
28 апреля, 11:00
3
У Д2 ёсць клуб з фантастычнай серыяй няўдач – пайшоў працягваць яе, хоць неспартыўна і не ўсе рэжымнікі ўхвалілі
26 апреля, 06:00
1
Унікальная з'ява ў Д2 Беларусі: людзей на трыбунах быццам бы вобмаль – затое лічбы ў пратаколах ого-го якія!
25 апреля, 14:00
3
Колькі ж адставак у белхакеі! Без працы засталіся ажно два сябручкі Баскава, але не праз іх засмуціўся Захараў
23 апреля, 06:31
Шаранговіч лічыць, што ў гэтым сезоне зрабіў крок назад – а ў апошнім матчы яшчэ і зламаў нагу (але спакойна можа хадзіць)
22 апреля, 15:00
4
У суботу ў ЧБ адбыліся два вельмі падобных эпізоды, але з розным вынікам: выдаленне на карысць «Нёмана» і дуля БАТЭ ў класіка
21 апреля, 16:19
Верагодна, менавіта гэтая жанчына распавяла вашым бацькам пра фітнес, як і сотням тысяч іншых беларусаў. Вось што з ёй цяпер
21 апреля, 12:03
2
Все посты