Все новости

Руководитель Symbal.by Белоус: «Ответ «Динамо» удивил и это была какая-то женщина из приемной. Поэтому не паникуем и ждем официального ответа города»

16 января 2019, 16:41
5

Активист и основатель «Арт Сядибы» и руководитель проекта Symbal.by Павел Белоус в своем Facebook прокомментировал информацию о том, что все-таки День Воли на стадионе «Динамо» невозможен.

«Патлумачу з адказам «Дынама» для тутбая. Яно шчыра здзівіла, і гэта была нейкая жанчына з прыёмнай.

Я сам асабіста 10 студзеня патэлефанаваў у прыёмную дзяржаўнай установы «Нацыянальны алімпійскі стадыён Дынама».

Падняла жанчына і я ёй адкрыта патлумачыў, што хочам у гэтым годзе Дзень Волі правесці ў выглядзе канцэрта на Дынама, як раз роўна праз 30 гадоў пасля першага легальнага мітынга, які там адбыўся ў лютым 1989-га

Яна мяне скіравала да намесніка дырэктара па аснаўной дзейнасці Станіслава Анатольевіча Вазняка.

Далей з ім мы гаварылі пра рэальнасць задумы. Ён мне сказаў, што стадыён падпарадкоўваецца гораду і яны прымаюць рашэнне, таму трэба падаваць заяўку «мэру» (так і сказаў мэру), што мы сёння і зрабілі.

Я яшчэ пачаў абмяркоўваць з ім папярэдні кошт, то ён сказаў, што напрыклад закрыць поле і дарожкі спецыяльным пакрыццём будзе каштаваць каля 8 тыс. даляраў, але фінальны кошт арэнды пралічыць іх аддзел, калі будзе ўжо адказ ад Мінгарвыканкаму.

Таму не панікуем і чакаем афіцыйнага адказу ад горада і далей у залежнасці ад адказу вырашаем што рабіць», – написал Белоус.

Позже Белоус добавил разговор пресс-секретарем арены.

«Пагаварыў з прэс-сакратаркай стадыёна «Дынама». Перадаю змест размовы.

– Гэта вы нагаварылі TUT.BY, што нельга параводзіць Дзень Волі 2019 на «Дынама» і не было размовы.

–Так.

– Дык у мяне была размова па тэлефоне з намеснікам дырэктара, на якога з прыёмнай пераключылі.

– А мне ген. дырэктар сказаў што не гаварылі.

– Дык я ж з зам. дырэктара гаварыў, на каго пераключылі.

– Мы не ўдзельнічаем у палітыцы.

– А мы робім не палітычнае, а нацыянальнае свята. А вы ведаеце як у мінулым годзе было на «Свяце Незалежнасці» ці не ў курсе.

– Хутчэй другое. А вы ўжо заяўку падалі? Скіньце мне на вайбер.

– Добра зараз скіну. У мінулым годзе думаеце кіраўніцтва Опернага тэатра хацела ў «палітыцы» ўдзельнічаць. Але ж неяк справіліся, калі Мінгарвыканкам і Адміністрацыя прэзідэнта прапанавалі гэтае месца. І нават не замінала тое, што ў той дзень у тэатры былі спектаклі.

– Мы ўжо рыхтуемся да Еўрапейскіх гульняў актыўна, гэта будзе галоўны аб’ект.

– Я ведаю, але ж гульні ў ліпені, а нашае мерапрыемства ў сакавіку. У вас яшчэ тры месяцы будзе, падрыхтуецеся».

Показать еще 5