Все новости

Трэнеру Універсітэта фізкультуры Шабанаву не працягнулі кантракт за адмову ставіць подпіс за Лукашэнку

1 июля 2020, 13:15
5

Паўэрліфтар Сяргей Шабанаў працуе трэнерам у Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры, але яму не сталі працягваць кантракт пасля адмовы падпісацца за дзейнага прэзідэнта.

«Я заходзіў падпісваць заяву на адпачынак. А там якраз былі людзі, якія замаюцца зборам подпісаў. І кіраўніца БРСМ, якая мяне не ведала, пытаецца: «А ты ў нас хто? Падпісваўся?» Я гучна пачынаю смяяцца. Кажу: падпісвацца не буду. Тут у кабінет урываецца кіраўніцтва і пачынае мне тлумачыць, што я няправільна раблю і што ў нашым універсітэце я ўжо працаваць не буду.

Было шмат планаў, яны ўсе накрыліся медным тазам. Быў план паехаць у Кітай трэнерам – межы зачынілі. Я і сам ведаю крыху кітайскую, і перакладчыка мне далі б. А іншыя арганазацыі, куды збіраўся, – у пазыках», – сказаў Шабанаў.

«Я не ў курсе, пра каго вы кажаце і чаму не працягнулі кантракт. У нас у курсе кадры і рэктар – ён прымае канчатковае рашэнне. Рэктар цяпер на бальнічным. А я каментары па тэлефоне нікому не даю.

Я цяпер выконваю абавязкі рэктара, у мяне вельмі шмат працы, патэлефануйце на наступным тыдні. Сёння і заўтра ў мяне магчымасці з вамі сустрэцца няма», – адказаў першы прарэктар Сяргей Шаўрук.

7 ліпеня ў Шабанава апошні працоўны дзень. Кантракт працягваць не будуць. Афіцыйнай прычынай трэнеру назвалі тое, што яго пасаду вырашылі проста скасаваць. Новае месца працы хлопец яшчэ не знайшоў.

Показать еще 5