Все новости

Журналіст «Радыё Свабоды» пра Шчурко: «Ніводзін з ценевікоў-слабавікоў з 8 класамі адукацыі ня варты і пазногця гэтых людзей»

15 сентября 2020, 10:44
4

Журналіст «Радыё Свабоды» Ігар Карней адрэагаваў на затрыманне Сяргея Шчурко.

«Затрымалі сябра і аднакурсьніка Сяргея Шчурко. Дакладней, выкралі з дому, онлайн-тройка цішком выпісала 15 сутак. Чалавеку, які стаў адным з самых яскравых прадстаўнікоў спартыўнай журналістыкі, арганізаваў дапамогу дзясяткам заўзятараў і “забракаваных” атлетаў, прыдумаў і правёў МоваCup, прасоўваў дабрачынныя паўмарафоны і сам удзельнічаў, ініцыяваў мэмарыяльную дошку на доме Генадзя Бураўкіна, якую ўлады пасьпяхова пахавалі.

Перад гэтым затрымалі сябра і аднакурсьніка Віталя Цыганкова Vitali Tsyhankou. Адзін з самых талковых, пазнавальных і яркіх беларускіх аналітыкаў. Выцягнулі з машыны, надаваўшы па баках, а жонцы -- вытанчанай Волечцы -- прыставілі да галавы пісталет. Суткі зьдзекваліся на Акрэсьціна, справа ў падвешаным стане дагэтуль.

Не даюць спакою сябру і аднакурсьніку Аляксандр Пуціла. Урываюцца дадому з бясконцымі ператрусамі, апісваюць і канфіскоўваюць. Ф’дэрацыя футболу фактычна наклала забарону на прафэсію – Пуціла ў чорных сьпісах журналістаў, якім абмежаваны доступ на стадыёны. Ну і яшчэ за тое, што выгадваў сына Сьцяпана, якога, без перабольшаньня, сёньня ведае увесь сьвет. Nexta -- як страшны сон лукашыста.

У Магілёве наяжджаюць на сябра і аднакурсьніка Алега Гаршкова. Амаль 5 гадоў ужо адцягнуў па эканамічных артыкулах, цяпер хочуць прыпісаць палітыку. Бо выхад на вуліцу – гэта не права на ўласнае меркаваньне, а апрыёры злачынства.

Сёньня ў Беларусі амаль кожны можа сказаць тое ж самае пра сваіх сяброў, аднакурсьнікаў, калегаў. Жахлівая карціна ХХІ стагодзьдзя. Ніводзін з ценевікоў-слабавікоў з 8 класамі адукацыі ня варты і пазногця гэтых людзей -- сучасных, адукаваных, эўрапейскіх. Выкапні з мінулага -- караеўцы, шэйманаўцы, хрэнінцы ды іншыя вакульчыкі пад камандаваньнем вашага калхазана. Ваш час прыйдзе. Нават раней, чым вы сабе можаце ўявіць…» – напісаў Карней у сваім Facebook.