Все новости

Экс-курсант Акадэміі МУС: «На першым курсе на ахову парадку нас не прыцягвалі, усё абмяжоўвалася паходам Акадэміі на хакей, Еўрапейскія гульні»

27 октября 2020, 09:41

18-гадовы Аляксандар, які сьвядома пакінуў другі курс Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў, рассказаў, як расчараваўся ў сыстэме, піша «Радыё Свабода».

«На першым курсе на ахову парадку нас не прыцягвалі, усё абмяжоўвалася «падсадкай» на трыбунах: хакей, Еўрапейскія гульні, канцэрты, іншыя дзяржаўныя імпрэзы. А ўжо калі перавяліся на 2 курс, якраз стартавала выбарчая кампанія, паслалі на ахову ўчасткаў. 9 жніўня а 4-й раніцы прачнуліся, памыліся, паелі – дарэчы, больш за суткі не кармілі, некаторыя вярнуліся толькі на наступны дзень апоўдні.

«Адказнікам» альма-матэр выстаўляе рахункі, якімі трывала прывязвае да сябе навучэнцаў – каб тыя меней задумваліся пра цывільную альтэрнатыву.

Хлопцы, якія адлічваліся крыху раней, атрымалі чэк прыкладна на 6,5 тысячы долараў у эквіваленце. Адпаведна, у мяне дзесьці 7 тысяч, гэта пад 18 тысяч рублёў — за адзін курс навучання. Вылічваюць за ўсё: за ежу, форму, падручнікі, навучальны працэс, нават камунальныя паслугі. Ну, і ўсю стыпендыю за гэты час: калі я сыходзіў, на другім курсе яна складала 356 рублёў. Дзяржава мае намер вярнуць усё дарэшты.

Адчуў на сабе сыстэму і зразумеў, што гэта абсалютна не маё. Скажам так, не для сумленных людзей. Усё «заточана» на тое, каб зрабіць бязвольным, тупым. Пасьлявыбарны гвалт стаў апошняй кропляй, але думкі зьявіліся яшчэ ў траўні. У нейкі момант у акадэміі захварэлі практычна ўсе. Нас нават не спрабавалі адправіць на дыстанцыйнае. Сядзелі кучай у аўдыторыях, хадзілі строем, спалі ў адным памяшканьні. Ніякія маскі не дапамаглі б, хоць асабліва і на іх не настойвалі», – сказаў Аляксандар.