Все новости

Маці Віталя Шчэрбы: «Я малюся на партрэт Лукашэнкі. Раніцай і вечарам»

30 ноября 2020, 16:21
12

73-гадовая Валянціна Шчэрба, якая падпiсала праўладнае пiсьмо спартсменаў, прызналася, што моліцца на партрэтпартрэт Лукашэнкі.

«У мяне ўжо тры месяцы такое абурэнне, [ад часу,] калі пайшла гэтая Дар’я Домрачава і іншыя. І ўсе маўчаць.

У нас жа ўсяго пару чалавек гэтых здраднікаў.

Столькі было ўсяго ўкладзена ва ўсіх іх! Я ведаю, якія яны стыпендыі атрымлівалі менавіта ад Аляксандра Лукашэнкі. Я тады яшчэ троху круцілася ў спартыўнай сферы.

Я бачыла стыпендыі і думала: нішто сабе! І я ўпэўненая, што гэтыя стыпендыі яны атрымлівалі да сёння. Як так можна?! А якія былі зборы ў Стайках! Якое было харчаванне! Я была проста шакаваная. Ды ім проста трэба маліцца.

Які ж ён (Лукашэнка – «НН») малайчына! Як толькі ён стаў прэзідэнтам, то Віталь сказаў: «Як добра, што менавіта гэты чалавек наш прэзідэнт. Ён проста вельмі правільны». Як можна пляваць на гэтага чалавека? Ён жа курка, што нясе залатыя яйкі. У мяне ў галаве гэта не ўкладаецца!

Калі я ўбачыла ў інтэрнэце, [што пішуць пра Лукашэнку], – хоць ім і не дужа карыстаюся, – то ў мяне сем патоў сыходзіла. Я б ім адказала ўсім, але ў мяне няма інтэрнэту, я ім не ўмею карыстацца. Я б адказала яшчэ тады, калі толькі нараджалася. Няўжо вас усіх купілі? Я ўпэўнена, што ім альбо заплацілі, альбо нешта асабістае.

Я веруючая, у мяне ёсць сувязь з Богам не на фізічным, а на эфірным узроўні. Я калі нешта задумала і кладуся спаць, то сню сон і ведаю, як яго разгадаць. Мне пакуль сняцца вельмі добрыя сны. Над Аляксандрам Лукашэнка ёсць моцны абярэг. Я сама асабіста ў трох цэрквах у пачатку лістапада замовіла саракавуст, не пашкадавала сваёй пенсіі.

Я малюся, у мяне ёсць партрэт Лукашэнкі, я малюся на яго. Раніцай і вечарам. І за ўсіх нармальных людзей. І нават за гэты натоўп малюся. Мне іх з аднаго боку шкада, але з іншага – у вас ва ўсіх жа ёсць галава?» – сказала Шчэрба.

Показать еще 12