Все новости

Алег Гаруновіч: «Гімнастка Чаркашына скардзілася, што пасля інтэрв’ю з намі атрымала чан гаўна ў каментах, але я не ведаю пытанне тут да нас ці да яе самой»

31 июля 2021, 10:47
4

Галоўны рэдактар Tribuna.com Алег Гаруновіч у інтэрв’ю «Нашай Ніве» распавёў аб працы праекта пасля выбараў 2020 года.

«Мы расказваем пра тое, што нас цікавіць у канкрэтны момант. І нас цікавіла тое, што адбывалася ў краіне. Пры гэтым хапала і чыста спартовых эксклюзіваў, і інсайдаў, і аналітыкі. Але чаго хаваць: цікавасць да спорту праз шэраг прычын знізілася. Спорт – гэта не толькі падзеі на стадыёне. Нас цікавяць спартоўцы з розных бакоў. І ў дадзены момант мы цікавімся іх грамадзянскасцю і грамадскай пазіцыяй. 

І мы імкнемся заўсёды даваць слова прыхільнікам Лукашэнкі, бо цікава, што і як яны думаюць. Але вельмі часта яны проста не могуць уцямна абгрунтаваць сваю пазіцыю. Мы гатовыя гаварыць з усімі, мы за дыялог. Але зразумець усё багацце ўнутранага свету прадзяржаўных спартоўцаў бывае цяжка нават пасля інтэрв’ю.

Я не скажу, што цяпер спорт пачаў масава адмаўляцца ад камунікацыі з намі. Але бываюць розныя выпадкі. Гімнастка Любоў Чаркашына скардзілася, што пасля інтэрв’ю з намі атрымала чан гаўна ў каментах, але я не ведаю пытанне тут да нас ці да яе самой», – распавёў галоўны рэдактар. 

Нагадаем, улетку 2020 года партал Tribuna.com быў заблакаваны беларускімі ўладамі.