Все новости

Дзяржава падарыла прыватнай ахоўнай структуры вялікі комплекс, які раней належаў БФСА «Дынама»

8 сентября 2021, 08:32
1

Як стала вядома «Нашай Ніве», нядаўна таямнічая прыватная ахоўная арганізацыя «ГардСервіс» атрымала ад дзяржавы шчодры падарунак — на безаплатнай аснове фірме падораны вялікі комплекс, які раней належаў БФСА «Дынама». 

Але летам зямля разам з будынкамі адышла прыватнай структуры «ГардСэрвіс». У кадастры значыцца, што мэтавае прызначэнне ўчастка ў чэрвені змянілася. Цяпер ён служыць «для абслугоўвання аб’екта будаўніцтва «Узвядзенне вучэбна-трэніровачнага комплекса».

Да нядаўняга часу БФСА «Дынама» у Мінску належаў вялікі комплекс па вуліцы Карвата 85 разам з прылеглай тэрыторыяй у 3,6 гектары.

Колькі каштуе такі ўчастак, сказаць складана, бо звычайна пытанне коштаў вырашаецца ў залежнасці ад таго, у якіх мэтах будзе выкарыстоўвацца зямля.

Напрыклад, прыкладна ў гэтым жа раёне прадаюць 7 сотак за $90 тысяч пад будаўніцтва прыватнага дома. Калі экстрапаляваць, то 3,6 гектары па такіх цэнах каштавалі б каля $4,6 мільёны даляраў.

Між тым, плошча будынка сувымерная з асобнымі карпусамі Ваеннай акадэміі. Колькі ён каштуе, падлічыць яшчэ больш складана. Вядома, што ў пэўны час кіраўніцтва БФСА «Дынама» мела ідэю стварыць на базе гэтай тэрыторыі цэнтр для падрыхтоўкі замежнага спецназа.