Все новости

Экс-генеральны сакратар НАК Котаў: «Спорт па-за палітыкай – гэты прынцып працаваў нават у беларускай сістэме. Але ў жніўні 2020 усё змянілася»

20 декабря 2021, 22:26
1

Кіраўнік міжнароднага дэпартамента BSSF і былы генеральны сакратар НАК Анатоль Котаў падзяліўся меркаваннем аб сітуацыі ў спорце ў Беларусі.

Аб сборнай па лыжнай акрабатыцы: «Галоўнага трэнера фактычна адсунулі ад працэсу, ад кіравання працэсам. Фактычна паедзе хутчэй за ўсё эксперыментыльны моладзевы склад».

Пра слабае выступленне на АГ-2020: «Па-першае, на жаль Беларусь фактычна скончыла карыстацца тым, што нам дасталося ў спадчыну ад савецкай школы. Сыходзяць менавіта трэнеры старой школы, а новую выпрацаваць змаглі толькі ў лічаных відах спорту».

Пра ад’езд спартоўцаў з Беларусі: «Спорт па-за палітыкай – гэты прынцып працаваў нават у беларускай сістэме. Але ў жніўні 2020 усё змянілася. Спартоўцы вельмі адкрыта заявілі сваю грамадзянскую пазіцыю – гэта быў адказ перш за ўсё на гвалт і фальсіфікацыю выбараў. Беларусь пачынае губляць спартоўцаў. Зараз гэта яшчэ не такая масавая з’ява, але праблема ў тым, што з’язджаюць і сыходзяць акурат перспектыўныя спортоўцы».

Для таго, каб чытаць Tribuna.com без VPN, запампуйце наш дадатак на iOS або Android