Все новости

Тихановская призвала написать письмо Ивулину и прийти на суд над ним

11 января 2022, 08:32
3

Светлана Тихановская в своем инстаграме призвала людей поддержать 29-летнего журналиста Александра Ивулина, который находится в СИЗО более 7 месяцев.

«Аляксандр Івулін – журналіст, футбаліст і блогер, які расказваў пра тое, што адбываецца ў беларускім спорце. Расказваў праўдзіва – за гэта падпалкоўнік Ботнікаў з футбольнай федэрацыі яшчэ да выбараў летам 2020 года запрашаў яго да сябе на «гутарку» і навязліва прапаноўваў спыніць яго працу.

Саша адмовіўся. Ён здымаў выпускі не толькі пра спорт – размаўляў з роднымі Мікіты Крыўцова, рэпрэсаванай чэмпіёнкай свету па фрыстайле Аляксандрай Раманоўскай, футбалістам Сяргеем Падалінскім, які прайшоў праз усё пекла на Акрэсціна. Саша выходзіў на вуліцу, каб абараніць свой голас – не як журналіст, а як адказны за будучыню краіны беларус.

3 чэрвеня журналіста затрымалі каля дома, пасля чаго разам з ім вярнуліся ў яго кватэру з-за сцяга, які нібыта вісеў на вакне. Сцяга там не было, таму сілавікі самі вывесілі сцяг і сфатаграфавалі. Спачатку Івуліну далі 30 сутак, але па заканчэнні гэтага тэрміна ён не выйшаў – на журналіста завялі крымінальную справу.

Усе сябры і знаёмыя распавядаюць пра яго як пра неверагодна аптымістычнага чалавека. У сваіх лістах ён сам падбадзёрвае людзей так, нібыта гэта ён на волі і піша палітвязням у няволю. Яшчэ ён распавядае, што крыху сумуе па футболе, але трымаецца, падтрымлівае форму і паказвае фізічныя практыкаванні сукамернікам. Напішыце яму ліст – і пэўна вы атрымаеце ў адказ у разы больш падтрымкі і цёплых слоў.

А яшчэ прыходзьце да Аляксандра Івуліна на «суд» 17 студзеня ў 11:30 у мінскі суд Савецкага раёна (Лагойскі тракт, 3) і падтрымайце яго так, як ён гэтага заслугоўвае», – написала Тихановская.

Напомним, что 3 июня 2021 года силовики задержали Ивулина, которому впоследствии дали 30 суток административного ареста. Позже журналисту предъявили обвинение по статье 342 УК РБ («Организация групповых действий, грубо нарушающих общественный порядок»), по которой он может получить до трех лет лишения свободы. С тех пор Саша находится в СИЗО на Володарского.

17 января в суде Советского района Минска состоится первое заседание по делу Александра Ивулина. Начало запланировано на 11:30.

Если вы хотите поддержать Ивулина письмом или телеграммой, то отправить их можно по адресу:

г. Минск, ул. Володарского 2, 220030, Ивулину Александру Николаевичу.