Апейкін пра будучыню БФСС: «Будзем ствараць прэцэдэнты, якія будуць трымаць Беларусь у фокусе міжнароднай увагі. Мы ні ў якім разе не павінныя дапусціць «перагорнутай старонкі»

Выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандр Апейкін расказаў пра бліжэйшыя планы арганізацыі.

«У нас ёсць цікавыя ідэі, прычым звязаныя не толькі з NFT. Ёсць прапановы, якія мы акурат хочам праводзіць менавіта праз «eBay». Як будуць прапановы і не ад спартоўцаў, мы з задавальненнем будзем дапамагаць. Але пакуль працуем толькі са спартоўцамі.

Увогуле, на лічбавай пляцоўцы «OpenSea» ў нас будзе цэлая калекцыя ад атлетаў. Мы ўжо вядзем перамовы дзеля таго, каб алічбавіць лоты. Але зноў жа падкрэслю, што гэта перш за ўсё такая цудоўная іміджавая магчымасць, каб ствараць прэцэдэнты, якія будуць трымаць Беларусь у фокусе міжнароднай увагі. Да канчатковай перамогі. Мы ні ў якім разе не павінныя дапусціць «перагорнутай старонкі».

Адзін з новых лотаў будзе нават вельмі нечаканы. Акрамя таго, у бліжэйшых планах Фонду – Вялікі марафон свабоды, які мы разлічваем правесці з 20 да 27 сакавіка. Працягваем распрацоўваць праграму развіцця спорту ў новай Беларусі і выйдзем на фінальную стадыю – кейс УЕФА. Акрамя таго, Беларускі фонд спартовай салідарнасці становіцца інтэрнацыянальным», – расказаў Апейкін.

Комментарии

Возможно, ваш комментарий – оскорбительный. Будьте вежливы и соблюдайте правила
  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные