Гаруновіч пра Алімпіяду-2022: «Адна-дзве ўзнагароды для Беларусі – гэта шмат ці мала? Гэта звычайна, калі прыбраць за дужкі гераічную Дар’ю Домрачаву»

Галоўны рэдактар «Трыбуны» Алег Гаруновіч паразважаў на тэму магчымых рэзультатаў зборнай Беларусі на зімовых Алімпійскіх гульнях-2022.

«Адна-дзве ўзнагароды – гэта шмат ці мала? Гэта звычайна, калі прыбраць за дужкі гераічную Дар’ю Домрачаву. Менавіта яна ўзламала статыстыку, павысіла чаканні.

А без Домрачавай мы проста вернемся да таго, што было, – да тыповых вынікаў для беларусаў на белых Гульнях. Так, Беларусь не самая зімовая краіна ў свеце», – сказаў Гаруновіч.

Нагадаем, што найлепшы вынік Беларусі на зімовых Гульнях паказала ў 2014 годзе – шэсць медалёў. У 2010 і 2018 гадах было па тры медалі, у 1994 і 1998 – па два, а ў 2002 і 2006 – па адным.

Комментарии

Возможно, ваш комментарий – оскорбительный. Будьте вежливы и соблюдайте правила
  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные