Все новости

Менеджар міжнародных стасункаў БФСС Котаў: «Я б выставіў наперад сцвярджэнню «спорт па-за палітыкаю» найбольш важны і красамоўны аргумент: спорт – дзеля міру»

26 марта 2022, 14:58

Менеджар міжнародных стасункаў Беларускага фонду спартовай салідарнасці Анатоль Котаў лічыць, што зацвярджэнне «спорт – дзеля міру» павінна стаць зыходным пунктам для ўсяго свету.

«Я б выставіў наперад сцвярджэнню «спорт па-за палітыкаю» найбольш важны і красамоўны аргумент: спорт – дзеля міру. Ад гэтага павінныя найперш адштурхоўвацца ўва ўсім свеце. Калі гэтага міру няма, то не ўратуюць заклікі не перамяжоўваць спорту з палітыкаю. Калі справа дайшла да відавочнага канфлікту, да братазабойчай і абсалютна бессэнсоўнай вайны, то гэта ўжо не палітыка. Гэта дыктатарскія амбіцыі лідара таталітарнага рэжыму. І для спартоўцаў, адпаведна, як і для ўсіх, гэта не палітыка, гэта тэст на здаровы сэнс, выбар паміж дабром і злом.

Пасля 2020 года мы ўвогуле не маглі зазначаць, што спорт па-за палітыкаю. Бо сітуацыя была справакаваная менавіта палітычным крызісам у Беларусі і кранулася яна ў тым ліку спорту найвышэйшых дасягненняў. Відавочна, што нашыя атлеты вельмі залежныя ад дзяржавы. І калі ад яе адварочваюцца, выказваючы сваё меркаванне, то трацяць фінансаванне і магчымасць выступаць. Бо на спаборніцтвы заяўкі дасылаюць менавіта нацыянальныя федэрацыі. Цяпер мы бачым такі зыход, што тыя, хто падтрымаў дзяржаўную палітыку, аўтаматычна пазбавіліся ўдзелу ў міжнародных стартах, а на вялікае, яшчэ дзейныя алімпійскія чэмпіёны ці чэмпіёны свету тым самым аднамомантна паставілі крыж на сваёй далейшай кар’еры», – сказаў Котаў.