Все новости

Алімпійскі чэмпіён Жан Белянюк далучыўся да міжнароднай Антываеннай дэкларацыі спартсменаў

16 мая 2022, 12:37

Алімпійскі чэмпіён, украінскі спартсмен і палітык Жан Белянюк далучыўся да міжнароднай Антываеннай дэкларацыі спартсменаў. Белянюк – украінскі барэц грэка-рымскага стылю, алімпійскі чэмпіён Токіо-2020, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2016 года, двухразовы чэмпіён свету і трохразовы чэмпіён Еўропы.

На гэты момант да Антываеннай дэкларацыі далучылася ужо больш за 200 прадстаўнікоў спорту не толькі з Беларусі, але і з Украіны і Славеніі.

Азнаёміцца і падпісаць дэкларацыю можна тут.