Все новости

Спартовец з палка Каліноўскага: «Не толькі на вайне, але і ў спорце есць месца страху. Перад спаборніцтвамі таксама баішся, але імкнешся мабілізавацца і сканцэнтравацца»

20 июня 2022, 22:57

Беларускі спартовец, які ваюе за Украіну ў палку Каліноўскага, на ўмовах ананімнасці распавеў «Трыбуне» пра баі ў Ірпені і пра тое, як спартыўны досвед дапамагае змагацца са страхам.

– Навошта вы ездзілі ў Ірпень? 

– Разам з байцамі УСУ мы павінны былі ўтрымліваць лінію абароны, а калі неабходна, рухацца далей, наступаць на ворага. У канцы сакавіка ў тым рэгіене яшчэ былі жорсткія баі, і ў адным з іх загінуў наш камандзір аддзялення беларускі добраахвотнік Дзмітрый «Тэрор» Апанасовіч. Калі мы толькі зайшлі ў Ірпень, адразу патрапілі пад магутны артылерыйскі абстрэл. І былі такія сітуацыі, калі стаіш і размаўляеш з чалавекам, а побач з табой за некалькі метраў падала міна. Чалавек, з якім ты толькі што размаўляў, атрымлівае сур’езнае раненне, але трэба яго ратаваць, а потым працаваць самому. І вось такое здаралася не раз.

– Шмат вашых таварышаў або сяброў загінулі ў баях у Ірпені?

– Не, толькі Апанасовіч. «Тэрор» атрымаў раненне, і калі ен быў яшчэ ў прытомнасці, у стабільным стане, мы спрабавалі яго выратаваць. Але страцілі шмат часу, калі вазілі па шпіталях, дзе б яму маглі зрабіць аперацыю. Шмат дзе не было людзей [дактароў], таму мы проста не паспелі выратаваць нашага камандзіра.

– У такія моманты вам было страшна?

– У такія моманты арганізм, ты сам максімальна мабілізуешся, канцэнтруешся. Бо калі ты паддаешся страху, дык, можна сказаць, прапаў. Таму мы ў любым выпадку павінны максімальна дакладна выконваць пастаўленую задачу. 

А што да страху... ен у мяне есць, гэта нармальна. Мне здаецца, калі чалавек нічога не баіцца, дык ен проста нейкі ненармальны. Так што я баюся, шчыра скажу, але ў тых сітуацыях, калі іншы б спалохаўся, я і многія мае таварышы проста мабілізуемся і робім тое, што павінны рабіць. Ведаеце, у спартыўным жыцці таксама есць месца страху. Калі ты рыхтуешся да старту, перад самымі спаборніцтвамі мы таксама баімся, але ўсе роўна імкнемся мабілізавацца і сканцэнтравацца. І страх адыходзіць далека на другі план, – сказаў каліновец.