Все новости

Палітвязня фітнэс-трэнера Алега Мазгова, якому ўзмацнілі рэжым, перавялі ў бабруйскую калонію

1 июля 2022, 15:09

Як паведамляет праваабарончы цэнтр «Вясна», фітнэс-трэнера Алега Мазгова перавялі ў бабруйскую калонію.

З 15 чэрвеня палітзняволены спартсмен Алег Мазгоў знаходзіцца ў папраўчай калоніі № 2.

Нагадаем, суд Мазырскага раёна 6 красавіка прыняў рашэнне аб узмацненні рэжыму палітвязню і пераводзе яго з «хіміі» ў папраўчую калонію на 9 месяцаў і 17 дзён. Падставай для ўзмацнення сталі чатыры «парушэнні правілаў унутранага распарадку ва ўстанове», адно з якіх было ў тым, што Алег нібыта не павітаўся з супрацоўнікам «хіміі».

Тэрмін Алег адбываў у папраўчай установе №21, у якой, па інфармацыі ад палітзняволеных, іх утрымліваюць у нечалавечых ўмовах. Таксама ў студзені паведамлялася, што адміністрацыя гэтай установы адмаўляла ў шпіталізацыі хворым вязням.

Фітнес-трэнера асудзілі да трох гадоў «хіміі» па ч.1 арт. 342 КК за тое, што 9 жніўня 2020 года ён стаяў у счэпцы і выкрыкваў лозунгі.

Падтрымаць палітвязня можна па адрасе:

ПК № 2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Алег Алегавіч Мазгоў