Все новости

Ганін пра арышт байца ММА Навіцкага: «Ён трэніраваўся з амапаўцамі, а ніхто яму нават не напісаў: «Бяжы адсюль»

31 июля 2022, 23:30

Беларускі спартовец Іван Ганін у інтэрв’ю Яраславу Пісарэнку на ютуб-канале «ЧестнОК» распавёў пра гісторыю затрымання байца ММА Уладзіслава Навіцкага.

- Можа была нейкая гісторыя, калі нехта там выйшаў, ці наадварот сеў, якая мацней за ўсё ўразіла?

– Так. Гэта ўжо было некалькі дзён, калі я з’ехаў, і пасадзілі за краты Улада Навіцкага. Выйшла з ім відэа на канале ГУБАЗiКа. Я гэта глядзеў і ... Мне таксама задавалі такія ж пытанні.

- Эмоцыя была з-за таго, што ты ўяўляў, што гэта мог быць ты?

– Не, калі мяне вязлі, у мяне было штосьці хрысціянскае. Такі ўжо выдах, і будзе тое, што будзе. Ты едзешь і думаешь: табе дадуць 15 сутак ці 15 гадоў. А ён іх ведаў, ён шмат каго ведаў. Ён трэніраваўся з амапаўцамі, выступаў на спаборніцтвах за нейкую «Альфу». Ніхто яму нават не напісаў: «Улад, бяжы адсюль». Ніхто за яго ніяк не заступіўся. Ну гэта звычайныя паводзіны тых, хто там працуе, – сказаў Ганін.