Все новости

Віцебскія ўлады ліквідавалі Клуб амерыканскага футбола

1 сентября 2022, 08:45

Па рашэнні Віцебскага абласнога суда з 4 траўня грамадскае аб’яднанне Клуб амерыканскага футбола «Віцебскія Рысі» знаходзіцца ў стане ліквідацыі.

 Арганізацыя праіснавала 6 гадоў.

Ініцыятарам знішчэння клуба стала кіраўніцтва галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама. 

Заснавальнікам і першапачатковым спонсарам каманды быў прадпрымальнік Кірыл Шведаў.