Все новости

Апейкін пра вызвольнае войска: «Калі палічыць, то утрыманне 2 тысячаў жаўнераў, абыдзецца на год не больш за 100 мільёнаў даляраў»

5 сентября 2022, 20:36

Выканаўчы дырэктар БФСС Аляксандр Апейкін распавеў пра сваё стаўленне да арганізацыі беларускага вызвольнага войска.

«Беларускае вызвольнае войска – гэта не утопія. На мой погляд, на сённяшні дзень гэтым ніхто сур’ёзна не займаўся. Ёсць гістарычныя прыклады такіх фармаванняў. І ёсць акно магчымасцяў, якое дазваляе беларусам і беларусам замежжа стварыць фармаванне, якое можа даць баланс патэнцыялаў для перамоваў. Зараз такога балансу няма. Але акно магчымасцяў ёсць, і стварэнне такога войска не з’яўляецца утопіяй.

Але вызвольнае войска – гэта не адзіны складнік, які павінны быць. Павінны быць значныя поспехі Узброеных сіл Украіны, павінна быць праца з беларускім падполлем, павінны быць дыпламытчныя поспехі беларускіх дэмакратычных сілаў, якія прыцягваюць увагу саюзнікаў і дамаўляюцца з саюзнікамі.

Але тое, што вызвольнае войска будзе каштаваць мільярды – гэта міф. Калі палічыць, то утрыманне 2 тысячаў жаўнераў, я лічу – гэта даволі аптымальная лічба, абыдзецца на год не больш за 100 мільёнаў даляраў. Гэта невялікія грошы, гэта некалькі IT-кампаніяў проста трошачкі сэканомяць на карпаратывах. У сусветнай эканоміцы – гэта зусім невялікія грошы. І калі мы гаворым пра вяртанне Беларусі ў прававое поле, то 100 мільёнаў даляраў – гэта не такая вялікая лічба», – распавёў Апейкін на ток-шоу «План Б» на тэлеканале «Белсат».