Все новости

Аляксандр Апейкін: «Апалітычнасць – гэта тады, калі самыя важныя рашэнні за чалавека прымаюць іншыя людзі, а ён гэтаму не супраціўляцца»

23 сентября 2022, 21:50

Выканаўчы дырэктар БФСС Аляксандр Апейкін выказаў меркаванне пра адносіны беларусаў, расейцаў і ўкраінцаў да палітыкі⁣.

«Новы смяротны грэх – апалітычнасць. Да сённяшняй крытычнай сітуацыі прывялі не «перадзелы сфер геапалітычнага ўплыву», што ёсць улюблёная мантра выпускнікоў Акадэміі кіравання, а простая апалітычнасць беларускага і расейскага грамадства.⁣

Апалітычнасць – гэта не тады, калі чалавек не цікавіцца палітыкай ці навінамі. Гэта тады, калі самыя важныя жыццёвыя рашэнні за чалавека прымаюць іншыя людзі, а ён ніяк гэтаму не супраціўляцца, то бок не карыстаецца самай галоўнай чалавечай каштоўнасцю – свабодай волі.⁣

Адрозненне ўкраінцаў ад беларусаў і расейцаў не ў «характары і тэмпераменце», а ў тым, што дзякуючы пэўным гістарычным абставінам украінцы сталі палітычнай нацыяй.⁣

Менавіта гэта і дапамагло Украіне вытрымаць навал арды, бо абсалютная большасць украінцаў не была апалітычнай, то бок ужыла на поўную сваю свабоду волі.⁣

Для беларусаў гэта было яшчэ больш-менш знаёма, а для ардынцаў незнаёма ўвогуле. Адсюль і былі ўсе гэтыя прагнозы «Кіеў за тры дні», бо апалітычныя мералі па сабе», – напісаў у сваім тэлеграм-канале Апейкін.