Все новости

Лекарку Талочку, якая лячыла збітага сілавікамі непаўналетняга заўзятара «Дынама» Міцкевіча, пачнуць судзіць 30 верасня

24 сентября 2022, 17:12

Палітзняволеную лекарку Таццяну Талочку пачнуць судзіць праз тыдзень.

Таццяна Талочка – анэстэзіёлаг-рэаніматолаг, працавала ў 2ДГКБ у Мінску. Яе затрымалі 12 траўня 2022 года на працоўным месцы ў бальніцы.

У жніўні 2020 года яна выратавала ад пераследу падлетка Цімура Міцкевіча, які пасля збіцця сілавікамі патрапіў у кому. Яна падпісала паперы, што дапытываць яго нельга, але галоўная лекарка не падпісала гэты дакумент. Цяпер 19-гадовы хлопец ваюе ва Украіне ў Палку «Кастуся Каліноўскага».

Супраць Таццяны ўзбудзілі крымінальную справу за ўдзел у акцыях пратэсту (арт. 342 КК).

Суд над ёй адбудзецца 30 верасня ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска.