Трибуна

Новости

Tribuna/Прочие/Новости/Лекарку Талочку, якая лячыла збітага сілавікамі непаўналетняга заўзятара «Дынама» Міцкевіча, пачнуць судзіць 30 верасня

Лекарку Талочку, якая лячыла збітага сілавікамі непаўналетняга заўзятара «Дынама» Міцкевіча, пачнуць судзіць 30 верасня

24 сентября, 14:12
0

Палітзняволеную лекарку Таццяну Талочку пачнуць судзіць праз тыдзень.

Таццяна Талочка – анэстэзіёлаг-рэаніматолаг, працавала ў 2ДГКБ у Мінску. Яе затрымалі 12 траўня 2022 года на працоўным месцы ў бальніцы.

У жніўні 2020 года яна выратавала ад пераследу падлетка Цімура Міцкевіча, які пасля збіцця сілавікамі патрапіў у кому. Яна падпісала паперы, што дапытываць яго нельга, але галоўная лекарка не падпісала гэты дакумент. Цяпер 19-гадовы хлопец ваюе ва Украіне ў Палку «Кастуся Каліноўскага».

Супраць Таццяны ўзбудзілі крымінальную справу за ўдзел у акцыях пратэсту (арт. 342 КК).

Суд над ёй адбудзецца 30 верасня ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска.