Все новости

Аляксандр Апейкін: «Зараз БФСС размаўляе ва Украіне аб стварэнні камісіі па допуску беларусаў з антываеннай пазіцыяй да міжнародных спаборніцтваў»

14 октября 2022, 20:32

Выканаўчы дырэктар БФСС Аляксандр Апейкін распавёў пра стварэнне ва Украіне камісіі па допуску беларускіх і расійскіх спартоўцаў да міжнародных спаборніцтваў.

Нагадаем, што шмат якія беларускія каманды і спартоўцы былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якую з 24 лютага Расія працягвае ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Фактычна БФСС зараз ва Украіне размаўляе аб стварэнні камісіі, якая зараз ёсць у Польшы. Мы ў Польшы стварылі агульную камісію, куды ўваходзяць прадстаўнікі Міністэрства спорта Польшы, Нацыянальнага алімпійскага камітэта і Фонда спартыўнай салідарнасці. І вось гэтая камісія дае рэкамендацыі па допуску беларускіх і расійскіх атлетаў. Аналагічная камісія праз нейкі час будзе створана і ва Украіне.

Зараз ідуць кансультацыі, каб таксама былі выпрацаваныя крытэры, і далей гэтая камісія ўжо давала парады і міжнародным федэрацыям, і Міжнароднаму алімпійскаму камітэту па допуску і беларускіх, і расійскіх атлетаў. Галоўны крытэр – гэта, канечне, антываенная пазіцыя. Зразумела, што спартоўцаў будуць дапускаць, але трэба, каб гэты допуск адпавядаў нейкім крытэрыям, – патлумачыў Апейкін.