Все новости

Былы каментатар БТРК Пуціла: «Як Кавальчук затрымаўся на міністэрскай пасадзе? Столькі развалаў ва ўсіх галінах. Спорту няма»

31 октября 2022, 11:46

Экс-каментатар БТРК Аляксандр Пуціла ў інтэрв’ю YouTube-каналу «ЧестнОк» выказаўся пра міністра спорту Сяргея Кавальчука.

– Кавальчук, які зараз кіруе беларускім спортам, гэта... Вы бачылі багата міністраў спорту, шмат з кім размаўлялі. Гэта самы дрэнны міністр спорту ці былі яшчэ горш?

– Адназначна, адназначна. Як так Кавальчук затрымаўся на гэтай пасадзе, я проста здзіўляюся. Столькі развалаў ва ўсіх галінах. Спорту няма. Выключна чалавек сістэмы і не са спорту. [Уладзіміра] Рыжанкова памятаю міністрам спорту, з якім мы сустракаліся і хадзілі ў кабінет... Было прасцей тады ўсё, зараз напэўна да Кавальчука так не падыдзеш. Альбо калі падыдзеш, то трэба з нейкім піетэтам падыходзіць, – расказаў Пуціла.