Tribuna/Прочие/Блоги/Гродзенскі журналіст пасвяціў забег сям'і акцёра з Гродна, дэпартаванай у 40-м у Казахстан. Абодва змушана жывуць у эміграцыі з-за пераследу рэжыму

Гродзенскі журналіст пасвяціў забег сям'і акцёра з Гродна, дэпартаванай у 40-м у Казахстан. Абодва змушана жывуць у эміграцыі з-за пераследу рэжыму

Распавядаем пра забег Памяці Сібіры.

Гродзенскі журналіст пасвяціў забег сям'і акцёра з Гродна, дэпартаванай у 40-м у Казахстан. Абодва змушана жывуць у эміграцыі з-за пераследу рэжыму

Бег Памяці Сібіры – штогадовае мерапрыемства ў Польшчы, якое сёлета праходзь ужо шосты раз. Яно прысвечана першай з чатырох масавых дэпартацый польскіх грамадзян, якую пасля ўварвання 17 верасня 1939 г. праводзіла савецкае кіраўніцтва на тэрыторыях Польшчы, заходняй Беларусі і Украіны. У выніку, паводле ацэнак у польскіх крыніцах, колькасць прымусова выселеных людзей склала каля мільёна чалавек. Згодна ж з савецкімі дакументамі, дэпартаваных было 320 тысяч.

У гэтым годзе забег ужо прайшоў у Беластоку (10 лютага). Яшчэ адзін адбудзецца ва Уроцлаве (17 лютага). У Беластоку прынялі ўдзел 898 чалавек. Дыстанцыя забегу невялікая – усяго 5 кіламетраў. На яе пераадоленне адводзіцца максімальна 60 хвілін. У мерапрыемстве могуць прымаць удзел усе ахвочыя. Кошт удзелу на дадзены момант – 80 злотых (50 беларускіх рублёў). Для людзей, народжаных у 1959 годзе і старэй, даецца зніжка ў 50%. Месца забегу абсталявана раздзявалкамі і прыбіральнямі. Таксама арганізатары частавалі ўдзельнікаў цёплым супам.

Паўдзельнічаць у забегу можна і віртуальна. Ён, у адрозненне ад жывога, бясплатны, але для гэтага вам спатрэбіцца ўсталяваць спецыяльнае прыкладання на смартфон. У віртуальным забегу трэба прабегчы мінімум 5 км, але абмежаванні па часе і максімальнай дыстанцыі няма. Паўдзельнічаць у ім можна з 10 да 29 лютага.

Усе ўдзельнікі забегу, як і рэальнага, так і віртуальнага, атрымліваюць стартавы пакет з «шматфункцыянальнай хусткай» (па фота падобнай на баф), налобны ліхтарык і ліст з нумарам:

А тыя, хто фінішуе – памятны медаль з мішкам Рэні Яцкоўскай – дзяўчынцы, якая перажыла дэпартацыю. Ёй было ўсяго 7 гадоў, калі яна разам з маці была выслана з наваколля Львова ў Сібір. Дзяўчынка ўзяла з сабой плюшавага мішку, якога трымала пры сабе ўсю дэпартацыю.

Фота: мішка Рэні Яцкоўскай у музеі памяці Сібіры ў Беластоку.

Пасля «амністыі» ў 1942 годзе Рэня з мамай пакінула Савецкі Саюз і пераехалі ў Іерусалім. Там у адным доме яны жылі з яшчэ адной сям'ёй, дзе была равесніца Рэні Бася. У Басі цацак не было і ёй вельмі спадабаўся мішка новай суседкі. У 1946 годзе сямʼя Яцкоўскіх атрымала дазвол на выезд у Англію, і Рэня вырашыла аддаць плюшавага мішку назаўжды Басі.

Цікава, што на медалі і аркушы са стартавым нумарам можна было выгравіраваць ці напісаць свае імя і прозвішча, а можна было таксама запісаць каго-небудзь са спіса рэпрэсаваных музея памяці Сібіры ў Беластоку. Такой магчымасцю скарыстаўся гродзенскі журналіст Руслан Кулевіч, які жыве ў эміграцыі з-за пераследу сілавікоў Лукашэнкі. Свой забег ён прысвяціў сям'і акцёра Аляксандра Енжэеўскага, які шмат гадоў працаваў у Гродзенскім тэатры і быў вядучым мерапрыемстваў. Але пасля пратэстаў 2020 года трапіў у «чорныя спісы». А ў 2023 годзе пасля затрымання за падпіскі на «экстрэмісцкія каналы» ён быў вымушаны пакінуць Беларусь. Кулевіч расказаў, што, на жаль, жыццё ў эміграцыі не ў навінку для сямʼі Енджэеўскага.

Сёлета я бег для сям'і Енджэеўскіх. Мяне вельмі кранула гісторыя гродзенскага актора Аляксандра Енджэеўскага, які апынуўся ў эміграцыі ў Беластоку ў 2023 годзе. Яго сямʼя родам з Гродна, і ў 1939 годзе, калі саветы прыйшлі «вызваляць» нашы землі, яны сталі затрымліваць інтэлігенцыю, семʼі вайскоўцаў і дзяржслужачых. Дзед Аляксандра Анджэй Анджэеўскі быў адстаўным вайскоўцам, яго арыштавалі ў ноч з 4 на 5 лютага 1940 года. Ён быў асуджаны на 8 гадоў. Саслаць з Гродна яго не паспелі, ён памёр у мясцовай турме. Сямʼю Анджэя саслалі ў Казахстан, і толькі праз 10 гадоў яны змаглі вярнуцца ў родны горад.

У многіх гродзенцаў падобныя гісторыі. І, на жаль, гісторыя нас нічому не вучыць. Сёння сістэма ў Беларусі спрабуе апраўдаць тых савецкіх катаў, і праз 85 гадоў у нашай краіне зноў палітвязні, і зноў людзі гінуць у турмах, – распавёў Кулевіч на сваёй старонцы ў Facebook.

Зарэгістравацца на стацыянарны забег ва Уроцлаве або прыняць удзел у віртуальным можна па гэтай спасылцы.

Другие посты пользователя

Што Шварцэнэгер зрабіў для таго, каб стаць самым медыйным хакеістам Беларусі
31 мая, 12:30
1
Топавая для Беларусі спартсменка кажа пра адносіны з Богам, ад якіх «мір унутры» – але едзе ў расійскі клуб з падтрымкай вайны
25 мая, 06:00
4
«Молодечно», которое валится в ЧБ, еще и троллит отвергнутый ливиец – фанат Путина и Каддафи
23 мая, 18:30
3
Канада прывезла на ЧС зорны склад, але не прайшла чвэрцьфінал – апошні раз такое было ў Мінску
23 мая, 12:34
1
Сябар жывёл – адзін з лідараў «Славіі» ў сезоне: не спатрэбіўся БАТЭ, прыгаворваў «Дынама», не вытрымаў у «Нёмане»
22 мая, 18:00
Вядомыя беларусы выйгралі Д4 Польшчы па хакеі ў камандзе з такой жа назвай, пад якой у Мінску гуляюць ахоўнікі Лукашэнкі
21 мая, 06:03
Радзькоў у «Арысе» абвешчаны па-беларуску, гаварыў на англійскай, рэзка вырас па заробку – а клуб, здаецца, на шляху перабудовы
20 мая, 19:00
Умерла уникальная медалистка ОИ под БЧБ-флагом – брала 5 кг золота, тренировала при инвалидности, была с народом в 2020-м
18 мая, 06:00
2
За «Нафтан» гуляе буяны афрыканец: наязджаў на суддзю, вiнавацiлi ў правакацыi ды «спектаклі» на полі
17 мая, 13:30
2
Экс-гулец БАТЭ выйграў Д3 Англіі з былым клубам Глеба – стартаваў выдатна, але пасля не пайшло
15 мая, 06:00
2
Нечаканага лідара ЧБ каўбасіць ад поспеху: прынізілі Жодзіна, нахамілі ў Мазыры, заявілі пра «хейт-клуб» «за шаўрму»
14 мая, 17:00
2
Вайб першага раўнда Кубка Беларусі: тысяча гледачоў у Мастах, дзьмухаўцы ў Бярозе, смелы Драгун у Шчучыне
14 мая, 06:13
2
Баркоўскі – самы выніковы беларус у Польшчы ў 2025-м, але яго «Пушча» вылятае. Шкурын – без медалёў, лічбы Шыкаўкі – сум
13 мая, 15:00
Былы гулец ЧБ бадзёра пачаў у «Ман Сіці» – і раптам знік нават з заяўкі. Вось што з ім адбылося
13 мая, 06:11
Лукашенко хочет завезти в Беларусь 150 тысяч пакистанцев. А в спорте они могут нам помочь?
12 мая, 19:00
10 лет назад сборная Беларуси последний раз была в плей-офф чемпионата мира по хоккею. Вот где сейчас ее игроки
11 мая, 12:00
2
Жодзіна сексуальна адсвяткавала перамогу над «МЛ»: бананы Сядзько, імітацыя палавога акту пад цыгарэтку ад масажыста
9 мая, 14:44
Пакуль Ганчарэнку пляжаць, былога трэнера Брэста шкадуюць у Расіі пасля звальнення – на дзіва шмат цёплых словаў
9 мая, 11:30
У фінал ЛЧ з «Інтэрам» выйшаў намінальны экс-аднаклубнік Кутузава – з розніцай у год патрапілі ў «Мілан», ледзь не згулялі адзін супраць аднаго
8 мая, 14:00
«Гомель» не забівае ўжо пяць тураў. Новыя форварды не цягнуць, а вось куды знік на Кіпры той, хто разарваў ЧБ-2024
8 мая, 06:42
Все посты