Аляксандр Лясун: «Вяртанне ў Беларусь? Усё будзе залежаць ад прапаноў»

Пяціборац Аляксандр Лясун, які пасля Алімпіяды-2008 прыехаў з Беларусі ў Расію, пракаментаваў адхіленне на чатыры гады ад спаборніцтваў.

«Шчыра кажучы, я пакуль не ведаю, ці адаб’ецца гэта на маёй кар’еры. Сумняюся, канечне, але прыемнага мала.

Вяртанне ў Беларусь? Усё будзе залежаць ад прапаноў. Я б хацеў пасля выступлення на Алімпіядзе ў Токіа зрабіць паўзу. Наколькі мне вядома, чыстыя спартсмены будуць мець допуск да ўдзелу ў гульнях, але спачатку на Алімпіяду трэба адабрацца», – кажа Лясун.

Комментарии

  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные
  • Друзья