Реклама 18+
Реклама 18+
Рейтинг на сайте 4419  Место 388
Трибуна Пользователь
karonchykb, karonchykb
Комментарии1145
Статусы7

karonchykb

Дата регистрации 15 декабря 2012
Аккаунт лидер
Настоящее имя Кирилл Бубнов
Пол мужчина
Возраст не указан
Местоположение  Беларусь, Гродненская область, Волковыск
Любит
Основатель блогов

Статусы

karonchykb
karonchykb - редактирование статуса
#new-store.by
Тур першы - каму ўжо можна пакаваць чамадан ў дывізіён 2?
Ці можна па першаму туру вызначыць прэтэндэнтаў на вылет?
Думкі з'явіліся, таму хочацца іх занатаваць. І калі мяне ніхто не прачытае, цікава будзе праз некаторы час самому ацаніць свае прагнозы
"Гамяля" даказалі, што яны не здуліся пасля зыходу Жураўля, і зваротнага білета ў першую лігу ні яны, ні "Днепр" (веру ў талент
... Читать дальше Седнева) не папросяць.
"Мінск" выдаў другі якасны матч за сакавік, калі нават у нападзенні пачало атрымлівацца (значыць ныцік Кандрацьеў усёж на нешта здатны).
Гарадзея бадалася з Шахцёрам, Тарпеда сенсацыйна для мяне перамагло "пацаноў якім вельмі трэба вылезці з мінусаў"
Я ж быў упэўнены, што ў беларускай лізе, дзе амаль усё разумеюць пацанскія паняцці (і трэнеры, і суддзі, і галоўны суддзя, і ахфіцэр чэснасці, які яшчэ ніколі не выказаўся чэсна). Меркаваў, што адбудзецца сабатаж судовага прысуду і камандзе Жукоўскага, якіх зрабілі крайнімі ў "справе, якой займаюцца ўсе", хуценька пазліваюць іншыя нармальныя пацаны, каб дапамагчы выйсці хацяб ў "0"...
Аднак адсутнасць такой салідарнасці сведчыць, што пацанчыкі, спецыялісцікі, крымінальшчыкі спужаліся не па дзецкі, і мо ўпершыню з 19 стагоддзя на Беларусі ў гэтым годзе не зліваюць...
Як вынік - цікавыя гульні, барацьба, шматабяцальныя часта вынікі, і заканамерна, аматары пайшлі на трыбуны...
Надоўга? Не веру... Як толькі ўсіх пахуценькаму забудуць і амністуюць, злівы за бабло і проста па-пацанскі пайдуць зноў (гэта ў крыві нашых футбалёраў)... Аднак гэты сезон мы маем шанс згуляць рэальна па спартыўнаму (хочацца верыць).

Вярнемся да пошукаў будучых лузераў дадзенага сезону... Я спачатку хацеў ставіць на Тарпеда з Жодзіна, куды пан Крыушэнка набраў банду актораў, якія некалі хадзілі ў перспектыўных, а зараз проста ходзяць з каманды ў каманды "у пошуках бабла". Пік формы ў такіх спецыялістаў прыходзіцца на самы пачатак, калі трэба заключаць кантракт "з маслам". А пасля яны ўжо пачынаюць прыкідаць, як паменш улягаць, ды куды падзьмуе ветрык.. Каб на наступны сезон нарысавацца ў новым беларускім кландайку для нагамячыстаў... І я ўпэўнены, што буксаваць Тарпеда будзе ўсімі коламі... Аднак перамога ў першай гульні над Іслаччу менавіта для мяне сведчыць, што ў гэтай будучай бітве аўтсайдзераў фаварытам сталі чорнабелыя. І банда з Жодзіна, пры ўсёй мной чаканай млявасці і абыякавасці да футбола, не выляціць, хоць і не ўзляціць...
Дык можа пан Крыушэнка спецыяльна назбіраў такі ансамбаль, які і трэніраваць не трэба? (ўжо не "абучаемы", але ніжэй пэўнай планкі не заваляцца) Значыць, яшчэ да гэтых трасфераў будучы трэнер зборнай ведаў, што ён будучы трэнер зборнай? То адмазка "цяжка сумяшчаць" зараз ідэальна пойдзе і пад тое, што адбылося са зборнай, і пад тое, што будзе з вельмі перспектыўнай камандай мінулага года. І пляваць на Пузанкевіча (веру, што гэта адзін з тых нешматлікіх жодзінцаў, які рэальна жыве камандай і ў яе верыць)...
Таксама, лічу, тры найстратэгічных балы вырваў Слуцк у Нафтана.
І засталося толькі праз некалькі гадзін усвядоміць, на яком свеце знаходзяцца "Нёман" і "Крумкачы" са "Славіяй".
У "Віцебск" хочацца верыць, апошнія гады там было ўсё адэкватна і прагрэсіўна (мой дылетанцкі погляд з боку)...
Карацей, Нафтан, Іслач і сённяшні небарака (нечаму чакаю правалу Крумкачэй) падаюцца мне па першаму туру будучымі пераможцамі падзення ў Лігу 1.
А вось ці будзе ў другім беларускім дывізіёне традыцыйная бітва "як не выйсці ў вышку"? Пра гэта патрэбны асобны матэрыял. Аднак ужо некаторыя каманды падстрахаваліся, і паставілі такіх спецыялістаў тренерамі, што вышка ім ужо не будзе "свяціць" аніяк...

І не па тэме. Памер паэт Еўтушэнка... Не падабаўся ён мне, як чалавек... Але пачытаў сёння на тутбае... Рэальна былі класныя вершы...

Вось адзін можна прысвяціць беларускім футбалістам

ЗАВИСТЬ
Завидую я.
Этого секрета
не раскрывал я раньше никому.
Я знаю, что живет мальчишка где-то,
и очень я завидую ему.
Завидую тому,
как он дерется,-
я не был так бесхитростен и смел.
Завидую тому,
как он смеется,-
я так смеяться в детстве не умел.
Он вечно ходит в ссадинах и шишках,-
я был всегда причесанней, целей.
Все те места, что пропускал я в книжках,
он не пропустит.
Он и тут сильней.
Он будет честен жесткой прямотою,
злу не прощая за его добро,
и там, где я перо бросал:
"Не стоит!"-
он скажет:
"Стоит!"- и возьмет перо.
Он если не развяжет,
так разрубит,
где я ни развяжу,
ни разрублю.
Он, если уж полюбит,
не разлюбит,
а я и полюблю,
да разлюблю.
Я скрою зависть.
Буду улыбаться.
Я притворюсь, как будто я простак:
"Кому-то же ведь надо ошибаться,
кому-то же ведь надо жить не так".
Но сколько б ни внушал себе я это,
твердя:
"Судьба у каждого своя",-
мне не забыть, что есть мальчишка где-то,
что он добьется большего, чем я.

Скончыць хочацца надзеяй... НАдзеяй на тое, што як сёння, хай і пасля смерці, мяне прымусіў паважаць сябе Еўтушэнка, хай мае не самыя словы аправергнуць нашы футбалісты. І жадана, раней.

Записи в блогах

|Автор karonchykb

канстуктыўная крытыка спорту / Чаму ў першай лізе замест сваіх гуляюць чужыя

Зараз на старонцы аднаго футбольнага клуба Беларусі распачалася дыскусія, чаму ў асноўным складзе іх першаліговай каманды амаль няма сваіх выхаванцаў. Ну і натхніла на асобныя думкі. Не пра адкаты, махінацыі, дзедаўшчыну і карупцыю ў клубах. Я тут не спецыяліст, хоць і дапускаю, што гэта можа быць галоўнай прычынай сітуацыі, калі бяруць мёртвага легіянера на месца свайго. Я тут пішу пра работу з дзецьмі. І гадаванне з іх будучых годных прафесіяналаў

АБФФ, детский футбол, первая лига Беларусь
Рейтинг +24

Комментарии

цікава было пачытаць. На жаль, будучых Мессі і Ранальда у першай лізе не відаць.
і ў 21-23 гады сядзець на замене ў Першай лізе? Лічу, што шукаць там шанс можна да 20 год. адначасова атрымліваючы адукацыю (хоць і завочна)
Ну а ў 23 гады трэба шукаць грошы ў іншай сферы, калі ў футболе не ідзе...
ПС. Жадаю ўсім пацанам заслужыць нармальныя зарплаты, месца ў годных клубах і абыйсціся без траўмаў... Ну альбо своечасова зразумець, што футбол - гэта хоббі. А не асноўнае месца працы.

не ўсё вымяраецца зарплатай.
Жэўнераў яшчэ на тым тыдні прычыніўся да крутога матчу з чэмпіёнам Беларусі, выйшаўшы ў асноўным складзе...
У мужчыны ёсць любімая справа. Ён не п’е ў выхадны дзень (як больш 60 % мужыкоў беларусаў), а гуляе ў футбол
у сям’і жыве шчаслівы чалавек, якога
1. Разумеюць і падтрымліваюць блізкія (а можа футбол - хоббі лепшае чым бухаць, альбо вісець у камп’ютары гаджэце?)
2. Які прыгожа выглядае, фізічна спраўны і можа цалкам задаваліць эстэтычны і не толькі густ сваёй жанчыны
Жонка зарабляе больш, чым муж?
Мая таксама зарабляе больш мяне. і яшчэ шыкоўна гаспадарыць на кухні. А я, шчаслівы муж, маю больш вольнага часу, чым мая каханая , і часцей чым яна мыю посуд і выхоўваю дзяцей (фактычна, ужо як мог - выхаваў)
так што давайце не павучаць сем’і, дзе мужчына апантаны сваёй любімай справай, а мудрая яго прыгожая палова падтрымлівае гэты інтарэс...
і часта бывае, з часам можна стаць паспяховым...
ну і да... пачаць зарабляць значна больш...

с 2002 года трэнірую каманды паселка па "ЧГК" (інтэлектуальныя гульні)...
і даўно пераканаўся, што мінскія трэнеры (а таксама прыбліжонныя да эліты) і іх дзеці не так проста выйграюць чэмпіянаты.
Да хай падавяцца
у мяне галоўная мэта - не кубкі і медалі чэмпіяната Беларусі (да і шансаў не дадуць), а выпусціць супердзяцей, якія разарвуць інтэлектуальна і ментальна ... і выпускаў, і рвалі...
Аднойчы мая вучаніца ў брэйн-рынгу ў лагеры "Зубраня" гуляла з зацалованай крутой камандай, чыя капітан і тэлевізары засвяцілася, і трэнер сябе лічыць мега. І мядалькаў як сабак
Ну і грохнула на кнопачке ту звяздулю, і яе каманду...
У дзевачкі-звездачкі пачаўся псіхоз. Яна стала араць гадасці на маю. Пасля пабяжала да свайго трэнера. Той прыляцеў з крыкамі і прымусіў перайграць гульню.
і пад кантролем мегатрэнера яго каманда з дзевачкай капітанам выйграла у каманды, дзе капітаніла мая дзевачка...
Мая выпускніца зараз паспяховы чалавек, спецыяліст...
кім стала та псіхапатка - не ведаю. Па тэлеку даўно ўжо не паказвалі. Толькі мега-трэнер аднойчы прагаварыўся пра дуракоў, у якіх ён столькі ўлажыў сілаў, а іх выключаюць з першага курсу...
я не глядзеў гульню Немана 2004. Але паводзіны трэнерскага штабу (якія павінны прывучыць сваіх васпітаннікаў паважаць суперніка) і звездных мальчыкаў, каторыя лічаць сябе мегафутбалістамі, з Мінска мне каго-та вельмі напамінаюць
Па статысцыцы, прафесіянальнымі футбалістамі і з Немана, і з Дынама можа і не стане ніхто. Ці пару даб’ецца. не гэта галоўнае...
Галоўнае, якіх трэнера выхавалі людзей... і як яны будуць прывучаны годна прынімаць перамогі і паражэнні ў сваіх будучым дарослым жыцці.
Усім дабра...

Друзья

Подписчики

Реклама 18+
Реклама 18+
Реклама 18+
Реклама 18+