Все новости

Экс-вясляр Шурмей пра сустрэчу з Лукашэнкам: «Было ўражанне, што гэта мумію з маўзалея дасталі»

9 апреля 2022, 11:10

Былы вясляр зборнай Беларусі Павал Шурмей (прадстаўляў краіну на Алімпіядах у 2004 і 2008 годзе), які абараняе Украіну ў складзе батальёна імя Кастуся Каліноўскага, расказаў пра сваю сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам.

– З Лукашэнкам як спартовец вы калісьці сустракаліся?

– Перад адпраўкай на Алімпіяду-2008 у Пекін у Палацы Рэспублікі была такая агульная сустрэча. А потым ужо ў самім Кітаі прылятаў да нас у алімпійскую вёску. Бачыў яго два разы ў жыцці.

– Якое ўражаньне зрабіў на вас?

– У Палац Рэспублікі спазніўся на гадзіну-паўтары. Прыйшоў з моцна накладзеным грымам, злосны такі, не ведаю, што ў яго адбывалася. Я Леніна ніколі не бачыў, але было ўражанне, што гэта мумію з маўзалея дасталі. Потым яму на вуха нешта нашапталі, то павесялеў крыху.

У 1994 годзе мне споўнілася 18 гадоў, але толькі 1 верасня, таму на выбарах галасаваць не мог. Калі б галасаваў, то за Пазняка. Ніякіх ілюзій наконт Лукашэнкі я не маю з 1994 году, – сказаў Шурмей.