Все новости

Экс-вясляр Шурмей пра вайну: «Беларускія генералы, якія гавораць, што хутка перамогуць ва Украіне – ну калі ласка, хлопцы з баявым досведам хутка дадуць вам зразумець, хто вы такія і чаго вартыя»

9 апреля 2022, 15:42

Былы вясляр зборнай Беларусі Павал Шурмей (прадстаўляў краіну на Алімпіядах у 2004 і 2008 годзе), які абараняе Украіну ў складзе батальёна імя Кастуся Каліноўскага, распавёў пра тое, як ён прыехаў на вайну

- Калі прыехалі ва Украіну, то разумелі, куды едзеце?

– Я разумеў, натуральна. Я ехаў на вайну. Як спяваў Віктар Цой: «Война — дело молодых, лекарство против морщин». Ты можаш быць былым спартоўцам, але калі табе 45, то гэта ўжо зусім не 18 і не 20. У мяне было вялікае жаданне трапіць у Мікалаеў, горад маёй жонкі, але гэта было немагчыма. Мой кум, наш сябра, быў у тэрытарыяльнай абароне Мікалаева, ён вэтэран АТА, быў паранены, кантужаны — Дзмітро Алейнік. Падчас удару па абласной адміністрацыі ён загінуў.

- А ў арміі вы служылі?

– Не. Жарты жыцця. Я ў свой час у юнацтве марыў быць вайскоўцам. Калі скончыў школу, то мне не было нават 17 гадоў, трэба было год з лішнім чакаць прызыву. У гэты час я трапіў на будоўлю да палякаў, якія будавалі квартал для вайскоўцаў. У першы дзень я тады зразумеў, што гэта нават не войска, але мне надта не падабаецца. Я павінен быў служыць у спартовай роце Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь, быў нават загад на мяне, але служыць так і не пайшоў — вучыўся надта доўга. Ва Украіне я амаль штогод прыязджаў да сяброў у Карпаты на паляванне; мне падабаецца падводнае паляванне. Люблю горы. Нейкую фізычную падрыхтоўку маю.

- То бок страляеце добра?

– Той досьвед, які я атрымаў за апошнія дні, хоць ён і невялікі, больш значны за ўсё, што было. Самая галоўная падрыхтоўка — псіхалагічная. Можна ўсё жыццё служыць у войску, умець добра страляць і хутка бегаць, але калі побач з табой ляцяць міны, снарады, кроў, гінуць людзі, то трэба ўмець яшчэ ўсё гэта прымяніць. Беларускія генералы, якія гавораць, што хутка перамогуць ва Украіне — ну калі ласка, хлопцы з баявым досведам хутка дадуць вам зразумець, хто вы такія і чаго вартыя, – сказаў Шурмей.