Все новости

Міжнародны савет спартыўнага арбітражу падтрымаў экс-кіраўніка федэрацыі рэгбі Данілевіча

8 июля 2022, 15:20

Міжнародны савет спартыўнага арбітражу (МССА) выступіў з заявай аб падтрымцы экс-кіраўніка федэрацыі рэгбі і спартыўнага адваката Аляксандра Данілевіча.

Нагадаем, што 21 траўня Данілевіч быў затрыманы. Пасля гэтага яму было выстаўлена абвінавачванне па частцы 3 артыкула 361 Ккю Яна апісвае пакаранне за здзейсненыя з выкарыстаннем СМІ ці інтэрнета, альбо службовай асобай з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў, альбо якія пацягнулі цяжкія наступствы, якія ацэньваюцца як шкодныя нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, асабіста, заклікі да захопу ўлады, здрадзе дзяржаве, уводу замежный санкцый.

Па ч. 3 артыкула 361 КК РБ прадугледжваецца пакаранне толькі ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 4 да 12 гадоў.

28 чэрвеня Данілевіч быў прызнаны палітвязнем.

«Міжнароднаму савету спартыўнага арбітражу стала вядома, што прафесар Аляксандр Данілевіч, доктар юрыдычных навук, паспяховы беларускі юрыст і член Спартыўнага арбітражнага суда (CAS), быў арыштаваны 20 мая 2022 года беларускай міліцыяй. У канцы лютага 2022 года ён падпісаў заяву з заклікам да неадкладнага спынення варожых дзеянняў ва Украіне.

Прафесійная рэпутацыя прафесара Данілевіча, як члена Спартыўнага арбітражнага суда і былога члена Дысцыплінарнага камітэта Рэгбі Еўропы, з’яўляецца бездакорнай. Таму асабліва цяжка зразумець, што дасудовыя абмежаванні ў выглядзе ўтрымання пад вартай былі ўведзены адразу пасля пачатку расследавання. МССА выказвае сваю самую сур’ёзную заклапочанасць наконт становішча прафесара Данілевіча. МССА вельмі спадзяецца, што ён будзе вызвалены ў бліжэйшы час, каб вярнуцца да сваёй юрыдычнай практыцы і працягнуць сваю місію ў Спартыўным арбітражным судзе», – прыводзіць заяву арганізацыі БФСС.