Реклама 18+
    Реклама 18+
    Реклама 18+
    Реклама 18+

    Аляксандра Раманоўская: «Мару аднойчы вывучыць беларускую мову так, каб можна было размаўляць на ёй свабодна»

    Чэмпіёнка свету па фрыстайле Аляксандра Раманоўская выказала сваё меркаванне пра беларускую мову і сімволіку.

    «Мне вельмі падабаюцца беларуская мова і культура. Наша родная мова вельмі прыгожая. Калі ёсць вольны час, стараюся чытаць кнігі на беларускай мове: і сучасныя (напрыклад, «Marginalis» Кірыла Стаселькі) і класікаў (Уладзіміра Караткевіча). Мару аднойчы вывучыць беларускую мову так, каб можна было размаўляць на ёй свабодна, бо, пакуль што, шчыра кажучы, баюся рабіць памылкі, за якія мне будзе сорамна. Дазваляю сабе пісаць па-беларуску толькі нейкія кароткія допісы ў сацсетках. 

    На чэмпіянаце свету я выступала са стужкай з арнаментам у валасах. Я часам заходжу ў краму Symbal.by, мне падабаюцца рэчы з беларускай тэматыкай. У мяне ёсць пару маек з надпісамі на беларускай мове (у адной з ёй я цяпер у Маскве), павязка пад шлем з сінім арнаментам», – сказала Раманаўская.

    Реклама 18+

    Комментарии

    • По дате
    • Лучшие
    • Актуальные
    • Друзья
    Реклама 18+
    Реклама 18+
    Включите уведомления,
    чтобы быть в курсе самых важных новостей