Футбол Динамо Брест – Днепр текстовая трансляция

Динамо Брест

Брест
Текущая форма
Днепр

Могилев
Текущая форма
2 : 0
завершен

Вторая игра 4 : 1

Беларусь. Кубок. Полуфинал. Первые матчи

18 апреля 2018, 20:45

Главный судья Сергей Гораютин

Помощники судьи Сергей Гуща, Антон Полуянов

Видео

 
 

первый тайм второй тайм
  • 93
    Гульня скончана! «Дынама» робіць заяўку на выхад у фінал Кубка. Берасцейцы больш небяспечна гулялі да выдалення Паўла Лоўгача. Пасля змаглі выціснуць два галы. Аляксандра Гутара партнёры аддзячылі на дзень нараджэння сухой перамогай.
    Першы паўфінал праходзіў пад кантроль «Дынама» і яны заканамерна перамаглі.
    З Вамі за дадзенай трансляцыяй сачыў Аляксандр Лісоўскі, пабачымся на беларскім футболе. Усяго найлепшага!
    92
    Фінальны штурм арганізуе «Дняпро». Бачна, што камандзе патрэбны гол на выездзе, каб у поўным складзе пры падтрымцы родных трыбун паспрабаваць вырашыць супрацьстаянне на сваю карысць. У Гутара з абаронцамі адводзяць пагрозу.
    90
    Да асноўнага часу дадаецца мінімум 3 хвіліны.
    89
    Лявіцкі прабіваў справа з-за межаў штрафной. Гутар прыгаў за мячом, той пайшоў міма. Самы небяспечны момант магіляўчан у другім тайме.
    84
    Супакоілася гульня. «Дынама» атакуе, але ўжо без таго агня, як у першым тайме, «Дняпро» ў меншасці не можа востра контратакаваць.
    81
    Апошняя замена ў гаспадароў. Замест Паўла Няхайчыка на поле з'яўляецца Марвін Агунжымі.
    78
    Зрывае Філіпавіч перспектыўную контратаку гасцей, за што атрымлівае жоўтую картку.
    76
    Усё-такі мы пабачым сёння ўкраінца на поле. Мілеўскі змяняе Сандра Готала.
    73
    Кікі парушыў правілы ў метрах 22 ад брамы. Няхайчык б'е нізам, гаспадары даігрываюць эпізод другім тэмпам і выціскаюць толькі кутавы.
    70
    Востра прастрэльваў Сядзько на Готала з правага фланга, Высоцкі адвёў пагрозу, а арбітр фіксуе афсайд.
    67
    Атрымалася контратака ў гасцей. Кікі прабіў роўна па цэнтры і Аляксандр Гутар спакойна забраў мяч. Ці атрымаецца ў партнёраў павіншаваць брамніка з днём нараджэння сухой перамогай?
    64
    Міля, Міля, скандуюць трыбуны. Ці пабачым мы сёння Арцёма? Ці паспеў ён аднавіцца пасля траўмы?
    63
    Першая замена ў «Дынама». Замест Паўла Савіцкага на поле з'яўляецца яго цёзка Сядзько.
    62
    Яшчэ адна небяспечная атака «Дынама» прывяла да таго, што Прамудраву скінулі мяч і той з метраў 20 прабівае роўна ў брамніка. Высоцкі адбівае ў бок і другім рухам забірае мяч.
    61
    Апошняя замена ў «Дняпра». Замест Аляксандра Цыбульніка на поле з'яўляецца Дзяніс Грэчыха.
    55
    Замена ў складзе «Дняпра». Замест Паўлава на поле з'яўляецца Уладзіслаў Фядосаў. Капітанская павязка перайшла да Бардукова.
    54
    Ішла барацьба ў штрафной гасцей, падае Няхайчык, усе глядзяць на арбітра: той указвае ад варот.
    52
    ГОООООООООООЛ!!!
    Фамейе!!! Памыліўся абаронца «Дняпра» і проста падарыў мяч ганцу. Той выйшаў адзін на адзін і з левага боку штрафной паразіў браму — 2:0!
    49
    Працягваецца карцінка першага тайма. «Дынама» гуляе ў большасці, трымае мяч пад сваім кантролем. «Дняпро» абараняецца і спрабуе контратакаваць.
    47
    Яшчэ адзін стрэл Гаўрыловіча метраў з 35. Моцна, але недакладна.
    46
    Другі тайм распачаўся!
    45
    Гульня падзялілася на эпізоды. Да выдалення ў «Дняпра», «Дынама» валодала больш ініцыятываю, але магіляўчане агрызаліся ў контраатаках. Пасля выдалення брэсцкія футбалісты цалкам валодалі ініцыятываю, стварылі некалькі небсяпечных момантаў і як вынік лік на табло — 1:0. Перапынак, адпачнем і мы з Вамі!
    45
    Да першага тайма дадаецца мінімум 1 хвіліна.
    44
    Гаўрыловіч прабівае з метраў 35 з левага боку. Мяч прайшоў нездалёк ад перакладзіны. Ініцыятыва цалкам на баку «Дынама» пасля выдалення Лоўгача.
    42
    Фамейе прымае мяч ля сегмента штрафной плошчы. Быў партнёр справа, але афрыканец вырашае эпізод самастойна і б'е значна вышэй за браму.
    39
    ГОООООООООООООЛ!!!
    Няхайчык навесіў са штрафнога, Гаўрыловіч скідвае на Савіцкага і апошні з 4 метраў заносіць мяч у сетку. 1:0!
    35
    Рэагуе на звесткі на поле галоўны трэнер «Дняпра». Замена: здымае з гульні Айвазяна і на поле выходзіць Антон Шэпелеў.
    32
    Яшчэ адзін брудны фол на брэсцкіх футбалістах. Кікі атрымлівае ад Сяргея Гараюціна жоўтую картку. Шмат фаляць магіляўчане.
    29
    Фол у цэнтры поля і арбітр прымае рашэнне адразу выдаліць Паўла Лоўгача. Вельмі брудны фол на Максіме Вітусе. Выбеглі брэсцкія дактары.
    22
    Тым часам на трыбунах фанаты «Дынама» разгарнулі перфоманс з фаерамі. Выглядае вельмі прыгожа!
    20
    Готал прабівае з метраў 25. Высоцкі забірае ў прыжку мяч у правым куце.
    16
    Бардукоў з левага боку рабіў закід на Лявіцкага, але пас перарваў Гаўрыловіч. У контратацы Савіцкі з правага боку пасаваў на Готала, але аўстрыец не змог апрацаваць мяч і абаронцы выбілі яго за межы поля.
    13
    Супакоілася гульня і пераважна праходзіць у цэнтры поля. Гаспадары з большага трымаюць мяч, «Дняпро» не дае стварыць небяспеку.
    9
    Фамейе меў перспектыўную пазіцыю на мяжу штрафной, але прабіў роўна ў брамніка. Яшчэ адна небяспека. Востра атакуе «Дынама», «Дняпро» спрабуе гуляць на контратаках.
    8
    Няхайчык прабівае злева ад штрафной. Высоцкі у прыжку адбівае мяч у правым куце. Небяспека!
    5
    Паўлаў злева ад цэнтральнага боку пасуе на Айвазяну на выхад сам-насам з Гутарам. Брамнік «Дынама» выбягае насустрач, мяч адскоквае ў бок і небяспека адводзіцца. Не адсіджваюцца ў абароне «рачныя».
    3
    Штрафны на карысць «Дняпра». Пасля навеса мяч адскаквае да Кікі — абаронцы блакуюць стрэл і адводзяць пагрозу.
    Гульня падзялілася на эпізоды. Да выдалення ў «Дняпра», «Дынама» валодала больш ініцыятываю, але магіляўчане агрызаліся ў контраатаках. Пасля выдалення брэсцкія футбалісты цалкам валодалі ініцыятываю, стварылі некалькі небсяпечных момантаў і як вынік лік на табло — 1:0. Перапынак, адпачнем і мы з Вамі!
    Паўтара тайма «Дынама» будзе гуляць у большасці. Ці змогуць яны скарыстацца сваёй перавагай?
    Каманды з'явіліся на поле. Пачынаюць з цэнтра гульцы «Дняпра». Гульня распачалася!
    Абслугоўваюць сустрэчу Сяргей Гараюцін, Сяргей Гушча і Антон Палуянаў
    «Дняпро» Магілёў. Высоцкі — Кікі, Чмырыкаў, Чухлей, Бардукоў, Лоўгач, Айвазян, Паўлаў, Лявіцкі, Радчанка, Цыбульнік. Галоўны трэнер — Вячаслаў Ляўчук
    Стартавыя склады каманд. «Дынама» Брэст. Гутар — Вітус, Лебедзеў, Гаўрыловіч, Вераціла — Няхайчык, Прамудраў, Філіпавіч, Савіцкі — Фамейе, Готал. Галоўны трэнер — Радаслаў Латал
    На папярэдняй стадыі сённяшнія гаспадары поля, футбалісты «Дынама» двойчы абыгралі «Слуцк» — 2:0 і 2:1. Іх сённяшнія візаві сустракаліся з салігорскім «Шахцёрам». Першая сустрэчы скончылася з лікам 3:1 на карысць салігорскай каманды, у гульне ў адказ «Дняпро» перамог 2:0 і за кошт гола на чужым поле прабіўся ў паўфінал.
    Добры вечар! З Вамі Аляксандр Лісоўскі і мы будзем сачыць за самымі цікавымі падзеямі другога паўфінала Кубка Рэспублікі Беларусь, у якім сыдуцца брэсцкае «Дынама» і магілёўскі «Дняпро».
    Потяните за стрелку, чтобы увеличить окно трансляции
    Комментирует Aliaksandr Lisouski
  • 91
    Конец матча.
    81
    Замена. Нехайчик уходит. Вместо него выходит на поле Огунжими.
    78
    ЖК. Филипович получает желтую карточку.
    76
    Замена. Готал уходит. Вместо него выходит на поле Милевский.
    63
    Замена. Савицкий уходит. Вместо него выходит на поле Седько.
    61
    Замена. Цыбульник уходит. Вместо него выходит на поле Гречихо.
    51
    Замена. Павлов уходит. Вместо него выходит на поле Федосов.
    48
    Гол! Мяч забил Фамейе.
    46
    Начало второго тайма.
    46
    Перерыв.
    40
    Голевую передачу отдал Гаврилович.
    40
    Гол! Мяч забил Савицкий.
    35
    Замена. Айвазян уходит. Вместо него выходит на поле Шепелев.
    31
    ЖК. Кики получает желтую карточку.
    29
    КК. Ловгач получает красную карточку и должен будет покинуть поле.
    1
    Начало первого тайма.
    Днепр: Цыбульник, Радченко, Левицкий, Айвазян, Чухлей, Павлов, Ловгач, Кики, Бордуков, Чмыриков, Высоцкий.
    Запасные: Сенкевич, Гевлич, Барсуков, Довгялло.
    Динамо Брест: Фамейе, Готал, Филипович, Савицкий, Премудров, Нехайчик, Лебедев, Гаврилович, Витус, Веретило, Гутор.
    В запасе остались: Василюк, Легчилин, Залеский, Павлюченко.
    Потяните за стрелку, чтобы увеличить окно трансляции




Чат

Сюда еще никто не добрался. Оставьте свое мнение о матче первым!
Потяните за стрелку, чтобы увеличить окно трансляции

Новости команд