
За трэцяе як за першае. На Гран Пры Іспаніі перамог Франчэска Баньяя, але не гэта было самым цікавым
Італьянец з завадской каманды Ducati здолеў нарэшце дацягнуцца да сваёй першай у гэтым сезоне MotoGP перамогі. Гэта навіна была б сенсацыяй, калі б за яго спінай не зладзілі шоў яго напарнік Джэк Мілер разам з Алешам Эспаргара і Маркам Маркесам.


12:55 Ферстаппен – спортсмен года по версии Laureus. Левандовски, Джокович и Брэди были его конкурентами|0

Правал і подзвіг Маркеса, вырваная перамога Басціаніні і падтрымка Украіны на Гран Пры Амерык
Вось у такім выглядзе мы і любім MotoGP! Тут і так пераможца рэдка вызначаецца ў кваліфікацыі, а гонка ў тэхаскім Осціне амаль да апошняга не давала адказу, хто падымецца на вяршыню подыуму па яе выніках. Сярод прэтэндэнтаў мог бы быць нават Марк Маркес, але… Але аб усім па парадку!


Рэвалюцыянер! Энеа Басціаніні адкрыў новы сезон MotoGP перамогай на Гран Пры Катара
Ад першых этапаў новых сезонаў буйных гоначных чэмпіянатаў заўсёды чакаеш нейкіх сюрпрызаў. Матацыклетны Гран Пры Катара ў гэтым сэнсе перасягнуў многія нават вельмі смелыя чаканні. Прычым перамога гоншчыка каманды Gresini Энеа Басціаніні – першая ў яго кар’еры! – стала не адзінай сенсацыяй.


Няпросты Гран Пры і вялікая ўзнагарода. Фабіа Куартарара стаў новым чэмпіёнам MotoGP па выніках этапу ў Мізана
У суботу здавалася, што пытанне аб уладальніку чэмпіёнскага тытулу ў прэм’ер-катэгорыі MotoGP будзе адкладзена як мінімум да наступнага этапу. Але ўсё вырашылася ўжо на Гран Пры Эмільі-Раманьі, перамогу на якім атрымаў Марк Маркес, што разам з перамогай Куартарара ў чэмпіянаце мае вялікае значэнне для наступнага сезону.
