
Як згубіць тытул, камфортна лідзіруючы ў чэмпіянаце. Цімі Хансэн саступіў перамогу ў WRX Йохану Крыстоферсану
Злыя языкі доўга будуць казаць, што гэта не Крыстоферсан выйграў чэмпіянат свету па ралі-кросе ў 2021 годзе, а Цімі Хансэн яго прайграў. І ў гэтым будзе доля праўды. Але Хансэн на двух апошніх этапах на Нюрбургрынге сам ускладніў сабе жыццё.


Хэт-трык не атрымаўся. На партугальскім этапе сусветнага ралі-кросу Йохан Крыстоферсан нават на подыум не патрапіў
Супернікі, тактычныя памылкі і штраф не дазволілі трохразоваму чэмпіёну свету па ралі-кросе Йохану Крыстоферсану атрымаць трэцюю запар перамогу. У Партугаліі ён увогуле застаўся без подыуму, на вяршыню якога другі раз у сезоне падняўся Ніклас Гронхольм.


Цімі Хансэн не без граху. Лідар чэмпіянату свету па ралі-кросе сам пазбавіў сябе магчымасці пазмагацца за перамогу ў Спа
Ад памылак у гонках не застрахаваныя нават чэмпіёны. Вось і ўладальнік тытулу ў сусветным ралі-кросе ў 2019 годзе Цімі Хансэн фактычна сам аддаў перамогу ў Спа чэмпіёну дзейснаму – Йохану Крыстоферсану.


Рэванш Крыстоферсана. Па выніках латвійскіх этапаў сусветнага ралі-кросу швед вярнуўся ў чэмпіёнскую гонку
Трохразовы чэмпіён свету па ралі-кросе Йохан Крыстоферсан у гэтым сезоне серыі WRX сутыкнуўся са шматлікімі праблемамі, не атрымаў аніводнай перамогі на першых трох этапах і, здавалася, ужо страціў шанцы абараніць свой тытул. Аднак у Латвіі швед перарваў заганнае кола параз, хоць і не адразу.


Працяг трэнду. Этап WRX у Францыі скончыўся чарговым трыумфам Цімі Хансэна і чарговай няўдачай Йохана Крыстоферсана
Такімі тэмпамі свой трэці чэмпіёнскі тытул у сусветным ралі-кросе Крыстоферсану не абараніць. Другі этап запар праз тэхнічныя праблемы ён пралятае міма фіналу, а яго галоўны канкурэнт Цімі Хансэн другі ж раз запар святкуе перамогу.


Падзялілі па-брацку. На другім этапе сусветнага ралі-кросу ў Швецыі перамог старэйшы з братоў Хансэнаў Цімі
Хатні для Цімі і Кэвіна Хансэнаў этап у шведскім Хольесе стаў паспяховым для абодвух. А вось іх суайчыннік і дзейсны чэмпіён Йохан Крыстоферсан пацярпеў на ім моцную няўдачу.


Хто стане апошнім «бензінавым» чэмпіёнам свету па ралі-кросе? У Барселоне заяўку на гэта зрабіў Кэвін Хансэн
У мінулы ўік-энд у Барселоне стартаваў новы сезон чэмпіянату свету па ралі-кросе – апошні з машынамі, рухавікі якіх працуюць на бензіне. Пераможца першага этапу Кэвін Хансэн можа стаць і апошнім чэмпіёнам паліўнай эры.


Автослесарь по образованию задавал вопросы Райкконену, шарит в технике, а теперь пишет про автоспорт на «Трибуне». Знакомимся с автором блога «Гоночная психопатия»
Евгений Суховерх шарит за весь автоспорт на Трибуне


С Новым гоночным годом!
Вот и уходит непростой 2020-й. Так поздравим же друг друга и пожелаем всем нам счастья в наступающем 2021-м!


Выжить в первом повороте
Во многом конфигурация трассы чемпионата мира по ралли-кроссу на автодроме в Барселоне определяла в минувшие выходные состав участников гонок. И первый поворот преодолели не все.
