
Выпадак або тэндэнцыя? Франчэска Баньяя перамог на Гран Пры Вялікабрытаніі
Формула 1 сышла на летні адпачынак, а чэмпіянат MotoGP з яго вярнуўся! І гонка на трасе Сільверстоўн дала надзею на тое, што астатняя частка сезона пройдзе не пад дыктоўку дзейснага чэмпіёна Фабіа Куартарара, як фактычна прайшла папярэдняя. Канечне Франчэска Баньяя для таго мусіць моцна пастарацца, аднак учора ён даказаў, што будзе старацца.


Псіхалагічная перамога. На Гран Пры Нідэрландаў Франчэска Баньяя і Фабіа Куартарара памяняліся ролямі
Вы ж таксама на першых кругах гонкі MotoGP у Асэне чакалі, што вось зараз Пэка ізноў упадзе, а Эль Д’ябла атрымае чарговую перамогу ў дамінуючым стылі? Атрымалася ж наадварот, і на летні перапынак дзейсны чэмпіён лідар сезону пайшоў са змяшанымі пачуццямі.


На каго спадзявацца пасля Гран Пры Германіі? Інтрыга ў чэмпіянаце MotoGP павольна памірае на радасць Куартарара
Забівае ўсю цікавасць сезона MotoGP не яго лідар Фабіа Куартарара, які перамог на Гран Пры Германіі на трасе Заксэнрынг, а яго канкурэнты. Гэта яны або не могуць за ім угнацца, або падаюць, калі ўсё ж могуць, як гэта здарылася ў мінулую нядзелю з Франчэска Баньяяй.


Як Такаакі Накагамі сапсаваў Гран Пры Каталоніі і, магчыма, увесь сезон MotoGP, падараваўшы перамогу Фабіа Куартарара
Старт учарашняй гонкі MotoGP у Барселоне рызыкуе стаць ключавым момантам у бягучым чэмпіянаце. Ужо на самым старце Франчэска Баньяю вывела з ладу аварыя, у якой ён не быў вінаватым. А вось Алеш Эспаргара без подыуму застаўся цалкам праз сваю памылку.


А можа Баньяя? Разбіраемся, ці можа ўключыцца Пэка ў чэмпіёнскую гонку ў MotoGP пасля перамогі на хатнім Гран Пры Італіі
Сезон чэмпіянату MotoGP 2022 года пачаўся для завадскога гоншчыка Ducati складана, складана і працягваецца. Але пакрысе Франчэска вяртаецца да сваёй лепшай формы, сведчаннем чаму ёсць яго перамога на італьянскім этапе ў Муджэла.


Ці 21 больш чым 22? Разбіраемся на прыкладзе матацыклетнага Гран Пры Францыі
У Франчэска Баньяі былі ўсе шанцы атрымаць другую перамогу запар і зрабіць чэмпіянат MotoGP яшчэ больш цікавым. Але займацца гэтым прыйшлося Энеа Басціаніні, які ўжо ў трэці раз у сезоне перамог, выступаючы на мінулагоднім Ducati Desmosedici GP21.


За трэцяе як за першае. На Гран Пры Іспаніі перамог Франчэска Баньяя, але не гэта было самым цікавым
Італьянец з завадской каманды Ducati здолеў нарэшце дацягнуцца да сваёй першай у гэтым сезоне MotoGP перамогі. Гэта навіна была б сенсацыяй, калі б за яго спінай не зладзілі шоў яго напарнік Джэк Мілер разам з Алешам Эспаргара і Маркам Маркесам.


Рэвалюцыянер! Энеа Басціаніні адкрыў новы сезон MotoGP перамогай на Гран Пры Катара
Ад першых этапаў новых сезонаў буйных гоначных чэмпіянатаў заўсёды чакаеш нейкіх сюрпрызаў. Матацыклетны Гран Пры Катара ў гэтым сэнсе перасягнуў многія нават вельмі смелыя чаканні. Прычым перамога гоншчыка каманды Gresini Энеа Басціаніні – першая ў яго кар’еры! – стала не адзінай сенсацыяй.


Фінальныя акорды. Франчэска Баньяя скончыў сезон MotoGP перамогай, а Валянціна Росі сваю кар’еру дзясятым месцам
Апошні ў гэтым годзе Гран Пры Валенсіі стаў знакавым найперш па прычыне таго, што стаў апошнім у кар’еры ў MotoGP легендарнага Валянціна Росі. Хоць, канечне, і перамога Франчэска Баньяі мае вялікае значэнне.
