Реклама 18+
Фабио Куартараро

Фабио Куартараро

Fabio Quartararo
Гражданство Франция
Показывать 
26 сентября 15:35 |Трибуна|Блог Гоначная псіхапатыя НЕ ВАЙНЕ!

Трылер, але не Мілера. Джэк перамог на Гран Пры Японіі, але галоўную ўвагу да сябе не прыцягнуў

Гоншчык завадской каманды Ducati Lenovo Team ізноў перамог на этапе чэмпіянату свету MotoGP, толькі на гэты раз яго завуць Джэк Мілер. А вось яго напарнік Франчэска Баньяя, здаецца, узяўся за старое.

Рейтинг +12
19 сентября 14:02 |Трибуна|Блог Гоначная псіхапатыя НЕ ВАЙНЕ!

Горача! А будзе яшчэ гарачэй! Гран Пры Арагона канчаткова ажывіў інтрыгу не толькі ў гэтым сезоне MotoGP

Будучыя напарнікі па завадской Ducati Франчэска Баньяя і Энеа Басціаніні пакуль што выступаюць не ў адной камандзе, і адзін аднаму нічога не вінаватыя. Малодшы з італьянцаў абараняе колеры Gresini Racing, і да перамог не меней ахвочы. На Гран Пры Арагона ён атрымаў чарговую, і зноў у барацьбе з Пэка.

Рейтинг +1
6 сентября 14:49 |Трибуна|Блог Гоначная псіхапатыя НЕ ВАЙНЕ!

Італьянскі дыктат. Франчэска Баньяя выйграў Гран Пры Сан-Марына, а Энеа Басціаніні – ледзь не выйграў

Сезон MotoGP у сваёй другой частцы пасля летняй паўзы імкліва рэабілітуецца і рэанімуе інтрыгу. Франчэска Баньяя атрымаў ужо чацвёртую запар перамогу і падарыў надзею, што не ўсё скончана. Пры гэтым лёгка яму не было.

Рейтинг +10
22 августа 21:44 |Трибуна|Блог Гоначная псіхапатыя НЕ ВАЙНЕ!

Другі подых чэмпіянату? Аб чым сведчыць хэт-трык Франчэска Баньяі і яго перамога на Гран Пры Аўстрыі

Тры перамогі запар гоншчыка Ducati Франчэска Баньяі ўнеслі ажыўленне ў больш ці менш роўнае цячэнне сезону MotoGP. І хоць перавага дзейснага чэмпіёна і лідара сезона Фабіа Куартарара з завадской Ямахі па-ранейшаму значная, тытул свой ён пакуль што не абараніў.

Рейтинг +19
8 августа 18:28 |Трибуна|Блог Гоначная псіхапатыя НЕ ВАЙНЕ!

Выпадак або тэндэнцыя? Франчэска Баньяя перамог на Гран Пры Вялікабрытаніі

Формула 1 сышла на летні адпачынак, а чэмпіянат MotoGP з яго вярнуўся! І гонка на трасе Сільверстоўн дала надзею на тое, што астатняя частка сезона пройдзе не пад дыктоўку дзейснага чэмпіёна Фабіа Куартарара, як фактычна прайшла папярэдняя. Канечне Франчэска Баньяя для таго мусіць моцна пастарацца, аднак учора ён даказаў, што будзе старацца.

Рейтинг +10
27 июня 14:32 |Трибуна|Блог Гоначная псіхапатыя НЕ ВАЙНЕ!

Псіхалагічная перамога. На Гран Пры Нідэрландаў Франчэска Баньяя і Фабіа Куартарара памяняліся ролямі

Вы ж таксама на першых кругах гонкі MotoGP у Асэне чакалі, што вось зараз Пэка ізноў упадзе, а Эль Д’ябла атрымае чарговую перамогу ў дамінуючым стылі? Атрымалася ж наадварот, і на летні перапынак дзейсны чэмпіён лідар сезону пайшоў са змяшанымі пачуццямі.

Рейтинг +18
21 июня 15:55 |Трибуна|Блог Гоначная псіхапатыя НЕ ВАЙНЕ!

На каго спадзявацца пасля Гран Пры Германіі? Інтрыга ў чэмпіянаце MotoGP павольна памірае на радасць Куартарара

Забівае ўсю цікавасць сезона MotoGP не яго лідар Фабіа Куартарара, які перамог на Гран Пры Германіі на трасе Заксэнрынг, а яго канкурэнты. Гэта яны або не могуць за ім угнацца, або падаюць, калі ўсё ж могуць, як гэта здарылася ў мінулую нядзелю з Франчэска Баньяяй.

Рейтинг +19
6 июня 20:47 |Трибуна|Блог Гоначная псіхапатыя НЕ ВАЙНЕ!

Як Такаакі Накагамі сапсаваў Гран Пры Каталоніі і, магчыма, увесь сезон MotoGP, падараваўшы перамогу Фабіа Куартарара

Старт учарашняй гонкі MotoGP у Барселоне рызыкуе стаць ключавым момантам у бягучым чэмпіянаце. Ужо на самым старце Франчэска Баньяю вывела з ладу аварыя, у якой ён не быў вінаватым. А вось Алеш Эспаргара без подыуму застаўся цалкам праз сваю памылку.

Рейтинг +17
31 мая 15:08 |Трибуна|Блог Гоначная псіхапатыя НЕ ВАЙНЕ!

А можа Баньяя? Разбіраемся, ці можа ўключыцца Пэка ў чэмпіёнскую гонку ў MotoGP пасля перамогі на хатнім Гран Пры Італіі

Сезон чэмпіянату MotoGP 2022 года пачаўся для завадскога гоншчыка Ducati складана, складана і працягваецца. Але пакрысе Франчэска вяртаецца да сваёй лепшай формы, сведчаннем чаму ёсць яго перамога на італьянскім этапе ў Муджэла.

Рейтинг +2
Реклама 18+
Реклама 18+