Реклама 18+

Хендэ

Показывать 
20 октября 15:20 |Трибуна|Блог Гоначная псіхапатыя

Хэт-трык не атрымаўся. На партугальскім этапе сусветнага ралі-кросу Йохан Крыстоферсан нават на подыум не патрапіў

Супернікі, тактычныя памылкі і штраф не дазволілі трохразоваму чэмпіёну свету па ралі-кросе Йохану Крыстоферсану атрымаць трэцюю запар перамогу. У Партугаліі ён увогуле застаўся без подыуму, на вяршыню якога другі раз у сезоне падняўся Ніклас Гронхольм.

Рейтинг +0
18 октября 18:26 |Трибуна|Блог Гоначная псіхапатыя

І хай Аж’е пачакае! Заваяваць восьмы чэмпіёнскі тытул ужо ў Іспаніі ў Себасцьена не атрымалася

Пакуль што сяміразовы чэмпіён свету па ралі Себасцьен Аж’е ў Іспаніі саступіў не толькі свайму напарніку па камандзе Toyota Элфіну Эвансу, але і канкурэнтам з Hyundai. У тым ліку Цьеры Нэвілю, які і перамог на перадапошнім этапе сезону.

Рейтинг +18
14 октября 15:45 |Трибуна|Блог Гоначная псіхапатыя

У цеснаце, але ці ў крыўдзе? Месца на трасе ў чэшскім Мосце хапіла не ўсім удзельнікам гонак WTCR

Перароблены праз пандэмійныя праблемы каляндар дазволіў Кубку свету па аўтагонках у класе Турынг дазволіў прыехаць у Чэхію на Аўтадром Мост. Гонкі выйшлі даволі падзейнымі, але для некаторых удзельнікаў яны не працягваліся і аднаго круга.

Рейтинг +17
13 октября 17:14 |Трибуна|Блог Гоначная псіхапатыя

Цімі Хансэн не без граху. Лідар чэмпіянату свету па ралі-кросе сам пазбавіў сябе магчымасці пазмагацца за перамогу ў Спа

Ад памылак у гонках не застрахаваныя нават чэмпіёны. Вось і ўладальнік тытулу ў сусветным ралі-кросе ў 2019 годзе Цімі Хансэн фактычна сам аддаў перамогу ў Спа чэмпіёну дзейснаму – Йохану Крыстоферсану.

Рейтинг +18
8 октября 16:05 |Трибуна|Блог Гоначная псіхапатыя

Ралі Фафэ, ды не тое. І гравійнае, а не асфальтавае, і перамог на ім у гэтым годзе Андрэас Мікельсэн

Другі запар поспех у Партугаліі амаль зрабіў Андрэаса Мікельсэна новым чэмпіёнам Еўропы па ралі. Хоць на самой справе барацьба ў ERC пакуль не скончаная.

Рейтинг +18
5 октября 17:34 |Трибуна|Блог Гоначная псіхапатыя

Місія невыканальная: дагнаць Аж’е. Але Элфін Эванс у Фінляндыі сяміразовага чэмпіёна свету па ралі нават абагнаў

Сезон чэмпіянату свету па ралі імкліва набліжаецца да фінішу, і пакуль усё падобнае на тое, што Себасцьен Аж’е перад завяршэннем сваёй кар’еры напрыканцы выйграе і восьмы тытул. Хаця Элфін Эванс дзякуючы перамозе ў Фінляндыі таксама яшчэ можа ўпершыню прымерыць чэмпіёнскую карону.

Рейтинг +18
24 сентября 16:20 |Трибуна|Блог Гоначная псіхапатыя

Ці ўсё страчана для Лук’янюка? Трэцяя запар няўдача пазбавіла Аляксея шанцаў абараніць тытул

Адыграцца на Азорскіх выспах у двухразовага і дзейснага чэмпіёна Еўропы па ралі Аляксея Лук’янюка не проста не атрымалася. Сход з дыстанцыі амаль пазбавіў яго магчымасці ўтрымаць тытул. Затое Андрэас Мікельсэн рухаецца да перамогі ў гэтым сезоне ERC упэўнена.

Рейтинг +20
21 сентября 16:54 |Трибуна|Блог Гоначная псіхапатыя

Рэванш Крыстоферсана. Па выніках латвійскіх этапаў сусветнага ралі-кросу швед вярнуўся ў чэмпіёнскую гонку

Трохразовы чэмпіён свету па ралі-кросе Йохан Крыстоферсан у гэтым сезоне серыі WRX сутыкнуўся са шматлікімі праблемамі, не атрымаў аніводнай перамогі на першых трох этапах і, здавалася, ужо страціў шанцы абараніць свой тытул. Аднак у Латвіі швед перарваў заганнае кола параз, хоць і не адразу.

Рейтинг +21
15 сентября 19:34 |Трибуна|Блог Гоначная псіхапатыя

Ралі багоў і Кале Раванпэры. На этапе WRC у Грэцыі малады фін адсвяткаваў другі ў сваёй кар’еры трыумф

Вяртання легендарнага ралі Акропаля ў каляндар чэмпіянату свету чакалі многія яго ўдзельнікі, але перамог на ім той з іх, хто ніколі дагэтуль у Грэцыі не стартаваў – прадстаўнік каманды Toyota Кале Раванпэра. А вось для многіх яго канкурэнтаў мінулы ўік-энд выдаўся цяжкім.

Рейтинг +18
8 сентября 17:53 |Трибуна|Блог Гоначная псіхапатыя

Працяг трэнду. Этап WRX у Францыі скончыўся чарговым трыумфам Цімі Хансэна і чарговай няўдачай Йохана Крыстоферсана

Такімі тэмпамі свой трэці чэмпіёнскі тытул у сусветным ралі-кросе Крыстоферсану не абараніць. Другі этап запар праз тэхнічныя праблемы ён пралятае міма фіналу, а яго галоўны канкурэнт Цімі Хансэн другі ж раз запар святкуе перамогу.

Рейтинг +18
Реклама 18+
Реклама 18+