Реклама 18+
Реклама 18+
Блог tribuna'l

Медыяшкола Трыбуны. Дзень 1

alt

Вітаю ўсіх, на сувязі Пан Дзі Мон.

Мне пашанцавала ўвайсці ў чацьвёрку шчасліўчыкаў Медыяшколы Трыбуны, чаму я вельмі рады. Гэты блог будзе звязаны выключна з маім навучаннем у МШ. Паспрабаваць сябе ў ролі журналіста, даведацца нешта новае, ды і Вам расказаць што-небудзь цікавае - план на гэты месяц. Буду закідваць сюды міні-пасты, распавядаць пра Трыбуну знутры і інш. 

Вас жа прашу актыўна закідваць камянямі, калі знойдзеце ў маіх тэкстах памылкі (а яны будуць), ці калі я пачну несці несусветную ерась, і з пазнакай "расстраляць" гнабіць мяне ў каментарах. Таксама задавайце пытанні, звязаныя з Трыбунай , кшталту: "Ці жанаты Івулін?", "У колькі прачынаецца Алег Гаруновіч" і да т.п., на ўсё буду старацца адказваць :)

Першы запіс спазніўся на 2 дні (на тое былі свае прычыны) аднак гэта не адмяняе ваша "расстраляць", буду старацца прытрымлівацца графіка. Сёння я распавяду аб першай сустрэчы з рэдакцыяй.

Да траплення ў МШ ні з кім з Трыбуны не сустракаўся, аднак гэта не перашкодзіла з рэдакцыяй хутка знайсці агульную мову. Гэтаму дапамагло сама рэакцыя "жыхароў" навінавага партала: на ўваходзе сустракалі не са звярыным ашчэрам, а з самай шырокай у свеце ўсмешкай. Наогул, Трыбуне больш падышоў бы лагатып life:), так як гэта цалкам адлюстроўвала б усё жыццё рэдакцыі. Людзі тут ну ўжо вельмі жыццярадасныя. Сумаваць ніхто нікому не дасць. Суцэльныя падколы адзін аднаго і тролінг гарантуюць доўгае жыццё ўсёй рэдакцыі :)

Удзельнікаў МШ чакаюць розныя "лекцыі", якія правядуць гуру беларускай спартыўнай журналістыкі. Нам абяцалі вельмі актыўныя месяц з рознымі заданнямі і з закідамі на поле баявых дзеянняў (стадыён). Галоўная мэта - навучыць нас хоць чаму-небудзь :)

Удзел у МШ дасць магчымасць павысіць свае спартыўныя веды, пазнаёміць з шэрагам цікавых і ключавых персанажаў спартыўнай Беларусі. За гэты насычаны месяц паспрабую выкласціся на ўсе 100%. Галоўныя мэты для мяне - гэта навучыцца новаму, абыграць рэдакцыю ў FIFA, навучыцца рабіць пасты пра жонак хакеістаў, якія не замінусуюць:) ды і проста атрымаць кайф.

На выхадзе, спадзяюся, мой скіл напісання тэкстаў значна павысіцца.

Автор

Комментарии

  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные
  • Друзья
Реклама 18+
Loading...