Tribuna/Футбол/Блоги/Чаму так?/“Поспехаў “Мінску”! Прывітанне Ромке Васілюку!”. За два гады да вяртання Уладзіміра Карыцька ў еўракубкі

“Поспехаў “Мінску”! Прывітанне Ромке Васілюку!”. За два гады да вяртання Уладзіміра Карыцька ў еўракубкі

Амаль роўна два гады таму “Шыннік” з Уладзімірам Карыцька праводзіў чарговую гульню ў рамках ФНЛ. Ў горадзе на Ніве «Шыннік» паказаў не самую бліскучую сваю гульню супраць тамашняга «Дынама». А ў гэты час на Радзіме зусім малады ФК «Мінск» гатаваўся да сур’ёзнага выбравання ў Лізе Еўропы.

Блог — Чаму так?
Автор — У суніцы
24 июля 2015, 01:55

Зараз жа адзін з найлепшых некалі (а можа і зараз?) паўабаронцаў бел.футбола сам стаў героем еўракубкавага матчу. Ужо ў родным Мінску.

Пасля таго матчу ў Пецярбургу два гады таму наш паўпрад ў ФНЛ ветліва пагадзіўся адказаць на некалькі пытанняў.

-          Уладзімір, па Мінску, Радзіме сумуеце?

-          Канешне!(усміхаецца). Канешне сумую. Я там жыву, гэта мой дом.

-          Як у цэлым cённяшняя гульня?

-          З улікам прыгод, з якімі мы дабіраліся да Пецярбургу, прыбыўшы за две гадзіны да матчу, было няпроста. Але ж нічыя таксама вынік, адно ачко таксама ачко

-          Сёння вас змянілі на 78-й хвіліне, але ж часта вы гуляеце ўсе 90 хвілін. Не стамляецеся, вытрымліваеце?

-          Ніякіх праблем! Усё добра з гэтым. Тут толькі штучнае поле, было вельмі нязвыкла гуляць на такім газоне.

-          Як у Яраслаўлі, вас ўсё задавальняе?

-          Так, ужо тры гады, прывык, пасля такого як “Дынама” Брянск развалілася.

-          Што пажадаеце “Мінску” ў гульні супраць “Стандарта”?

-          Поспехаў Мінску! Прывітанне Ромке Васілюку!

З вяртаннем, Уладзімір!

Лучшее в блогах
Больше интересных постов