Олимпийские виды
Блог

Здаецца, алімпійскі дэвіз «Хутчэй, вышэй, мацней!» зменяць упершыню за 127 гадоў – з-за «патрэбы ў салiдарнасцi» прыбавiцца яшчэ слова

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) хоча змяніць дэвіз Алімпійскіх гульняў «Хутчэй, вышэй, мацней!» – упершыню за 127 гадоў. Да фразы плануюць дадаць слова «разам».

Самы час успомніць, хто прыдумаў гэты лозунг і як ён стаў дэвізам на Алімпіядах.

Дэвіз прыдумаў святар, першапачаткова ён гучаў інакш

Словазлучэнне «Хутчэй, вышэй, мацней!» (па-лацінску – Citius, Altius, Fortius!) афіцыйна з’явілася нават раней за першыя сучасныя Алімпійскія гульнi – у 1894 годзе яго ўхваліў Алімпійскі кангрэс (таксама першы ў гісторыі), а Гульні ў Афінах адбыліся толькі праз два гады.

Прыдумаў дэвіз не стваральнік МАК і сучасных Алімпіяд барон П’ер дэ Кубертэн, якому яго часта прыпісваюць, а дамініканскі святар Анры Дыдон.

Дыдон актыўна прасоўваў спорт, арганізоўваючы спаборніцтвы ў каледжы непадалёк ад Парыжа, у якім ён быў дырэктарам. На адкрыцці аднаго з турніраў святар вымавіў знакамітую фразу, у якой, праўда, першапачаткова словы шлi ў іншым парадку – Citius, Fortius, Altius (Хутчэй, мацней, вышэй). Фразу пачуў сябар Дыдона – дэ Кубертэн, якому яна настолькі спадабалася, што стала дэвізам будучых Алімпійскіх гульняў.

У першым афіцыйным бюлетэні МАК дэвіз ўжо быў азначаны – з заўвагай пра аўтарства Анры Дыдона.

«Гэтыя тры словы ўяўляюць праграму маральнай прыгажосці. Эстэтыка спорту неспасціжная. Ідэалістычна спрабаваць прыстасаваць атлетызм да сістэмы абавязковай мадэрацыі. Спартсменам патрэбна свабода самавыяўлення. Вось чаму мы далі ім гэты дэвіз... дэвіз для людзей, якія асмельваюцца на спробы пабіць рэкорды», – казаў дэ Кубертэн.

Дарэчы, слова Fortius можна трактаваць не толькі як «мацней», але i «храбрэй».

А як жа «Галоўнае не перамога, а ўдзел»? Гэта таксама дэвіз?

Цікава, што ў Алімпійскіх гульняў ёсць не толькі дэвіз, але і крэда, якое ўсім знаёма з дзяцінства, але ў скарочаным варыянце. Цалкам яно гучыць так: «На Алімпійскіх гульнях галоўнае не перамагчы, а прыняць удзел, гэтак жа як самае галоўнае ў жыцці – не перамога, а барацьба. Галоўнае – не перамагаць, а добра змагацца».

Крэда таксама быццам прыдумаў не дэ Кубертэн, словы ён запазычыў з пропаведзi біскупа Цэнтральнай Пенсільваніі Этэльберта Талбата на Алімпіядзе-1908 у Лондане.

Пропаведзь адбылася пасля драмы у марафонскім забегу. Тады італьянскі бягун Даранда П’етры выдатна адарваўся ад праследавацеляў і выбег да фінішу з вялікім адрывам. Аднак моцная стомленасць і спякота зрабілі сваю справу – П’етры заблытаўся на фінішнай прамой і пабег не ў той бок. Суддзі паспрабавалі развярнуць спартсмена, але той упаў без сіл.

Шалёны марафон на Алімпіядзе: бяздомныя сабакі палохалі бегуноў, фаварыт гнаў да фінішу на машыне, чэмпіён піў пацучыны яд

На апошняй стометроўцы П’етры падаў некалькі разоў. Перасекчы фінішную рысу італьянец змог толькі пры дапамозе суддзяў. Вядомы пісьменнік Артур Конан Дойл, які ў той час працаваў журналістам на Алімпіядзе, захапляўся італьянскім бягуном і лічыў, што яго забег і барацьба ў любым выпадку ўвойдуць у гісторыю.

Другім фінішаваў амерыканскі бягун. Калі ён даведаўся аб тым, што здарылася з П’етры, то адразу падаў пратэст. У выніку італьянца дыскваліфікавалі за тое, што ён дайшоў да фінішу толькі пры дапамозе, а золата дасталася амерыканцу.

Тая пропаведзь Талбата адбылася на наступны дзень пасля марафону і была прысвечана скандальнаму забегу. Талбат і дэ Кубертэн спрабавалі данесці да ўсіх прысутных, што ў спорце перамога – не галоўнае.

Некаторыя лічаць, што фразу «галоўнае не перамога, а ўдзел» усё ж такі прыдумаў сам дэ Кубертэн, але папрасіў біскупа агучыць яе, імкнучыся не сапсаваць адносіны з амерыканцамі, якія маглі ўспрыняць пропаведзь як асуджэнне іх дзеянняў пасля марафону.

Цяпер дэвіз, здаецца, зменяць – упершыню за 127 гадоў

21 красавіка 2021 года выканаўчы камітэт МАК правёў віртуальнае пасяджэнне, на якім абмеркаваў ідэю змянення алімпійскага дэвізу. Першым гэтую ідэю высунуў дзейны прэзідэнт МАК Томас Бах яшчэ ў сакавіку, калі перавыбіраўся на новы тэрмін.

На яго думку, дэвіз зараз павінен гучаць так: Ctius, Altius, Fortius – Communis («Хутчэй, вышэй, мацней – разам»).

«Я прапанаваў гэта, каб выказаць нашу патрэбу ў салідарнасці. Каб стаць хутчэй, каб мець магчымасць імкнуцца вышэй, каб стаць мацней, для гэтага нам трэба быць разам, гэта азначае, што нам патрэбна салідарнасць. На маю думку, гэта будзе нашым унёскам у адзінства ва ўсім свеце і дапаможа адаптацыі людзей да новых выклікаў нашага часу», – распавёў Бах.

Выканаўчы камітэт падтрымаў ідэю Баха, за змяненне дэвізу прагаласаваў і Міжнародны камітэт П’ера дэ Кубертэна.

Для поддержки нового девиза МОК запустил отдельный канал (который так и называется – «Быстрее, выше, сильнее – вместе»), где будут появляться лучшие моменты с Олимпийских игр. К примеру, в апреле на канале транслируют лучшее из легкой атлетики.

Для падтрымкі новага дэвізу МАК запусціў асобны канал (які так і называецца – «Хутчэй, вышэй, мацней – разам»), дзе будуць з’яўляцца лепшыя моманты з Алімпійскіх гульняў. Напрыклад, у красавіку на канале транслююць лепшае з лёгкай атлетыкі.

Змена яшчэ не зацверджана – зараз меркаванне павінны выказаць усе члены МАК, а затым прапанову высунуць на абмеркаванне на сесіі МАК, якая пройдзе ў жніўні падчас Гульняў у Токіа.

Калі ідэю ўхваляць, то МАК давядзецца змяняць Алімпійскую хартыю і нават, верагодна, перарабляць манумент з фразай у алімпійскім музеі ў швейцарскай Лазане.

***

Сёння, у нядзелю, сайты TUT.BY, «Анлайнер» і «Трыбуна» адмыслова выдаюць тэксты па-беларуску, каб нагадаць і сабе, і сваім чытачам пра тое, якое вялізнае значэнне мае беларуская мова для нацыянальнай культуры і для фарміравання беларускай нацыі. Вось iншыя гісторыі, пра якія «Трыбуна» распавядае сёння па-беларуску:

Бацька Рыжанкова, які зараз павучае баскетбалістаў, – першы міністр спорту ў гісторыі Беларусі: быў галоўным алімпійцам да Лукашэнкі, адсудзіў добрыя грошы ў «Прэсбола»

Легендарная Крысціна Козел (помніце, як яна рухала белфутбол праз лёгкую эротыку?) сышла з ТБ. Яе шоу закрылі – і тут няма ніякай палітыкі

Падзеi галоўнага матча тура: «Шахцёр» – «Рух»

Сацыяльныя сеткі «Трыбуны» сёння таксама вядуць па-беларуску – далучайцеся да нас у Telegram, Instagram, УКантакце, Facebook, Twitter.

Вось якія беларускамоўныя гісторыі можна пачытаць на TUT.BY:

«Быў Іосіф — стаў Осіпам». З-за памылкі сям’я амаль 80 год не ведала аб лёсе свайго бацькі і мужа

«Страшна, калі на цябе ідзе такі натоўп». Сілавікі і пратэстоўцы ўзгадваюць «гарачую вясну» 1996-га

А вось якія тэксты падрыхтаваў «Анлайнер»:

Што адбываецца з канцэртамі ў Беларусі і ці вярнуліся «чорныя спісы»?

«Каталіцкі змагар», старажытны «пэвэтэшнік» і сябар французскага караля. Распавядаем пра беларускага рэфарматара Мікалая Радзівіла Сіротку

Бестселер, якім зачытваецца ўся Еўропа, і раман пра мядзведзя-пярэваратня. Кніжны агляд Onliner

Фота: commons.wikimedia.orgeastnews.ru//akg-images; Gettyimages.ru/Hulton Archive, Ian Walton; globallookpress.com/Frank Hoermann/SVEN SIMON

Комментарии

Возможно, ваш комментарий – оскорбительный. Будьте вежливы и соблюдайте правила
  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные
  • Друзья