Tribuna/Футбол/Блоги/Артыкулы Дылетанта/Чым «Дандалк» падобны на БАТЭ

Чым «Дандалк» падобны на БАТЭ

У гэтым артыкуле я сцісла паспрабую расказаць пра суперніка БАТЭ ў 2м раўндзе ЛЧ, пра яго горад, фанатах і іншае...

Автор — Пан Дзі Мон
8 июля 2015, 05:13
7
Чым «Дандалк» падобны на БАТЭ

Прачнуўшыся пасля зімовай спячкі, беларускі футбол набірае пік летам. Акрамя таго, што чэмпіянат перавальвае за сярэдзіну, да сярэдзіны імкнецца Кубак Беларусі, ліпень падае шанец беларускім клубам адчуць еўравосень. І ўжо па даўняй традыцыі БАТЭ бярэ пачатак з 2-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў. У гэтым годзе барысаўчанам будзе супрацьстаяць леташні пераможца чэмпіяната Ірландыі – футбольны клуб Дандалк, гаворка пра які сёння і пойдзе.

Беларусу жыць можна

Спякотны ліпень захапіў Беларусь, і толькі канапа пад пятай кропкай, пульт у левай руцэ і халодная бутэлька піва ў правай ратуюць нудныя будні беларускага аматара футболу. І каб разнастаіць жыццё, мы адпраўляемся ў віртуальную паездку на заўжды дажджлівы востраў, які пакрыты кельцкімі міфамі, нармандскімі замкамі, жыве днём святога Патрыка і патанае ў моры выдатнага піва.

 

Дандалк, гістарычная назва Дун-Дзілган, размешчаны на ўзбярэжжы Ірландскага мора. На траціну горад дзеліць рака Каслтаўн, якая ўпадае ў заліў Дандалк. Таксама горад знаходзіцца недалёка ад мяжы з Паўночнай Ірландыяй.

 

Уся мясцовасць Ірландыі пранізана гістарычнымі мясцінамі. Напэўна, няма ў краіне такога горада, у якім не апынецца замка або касцёла, якія нагадваюць пра гістарычнае мінулае наваколля. Дандалк не выключэнне. Горад, заснаваны ў 1189 годзе і з насельніцтвам усяго ў 37 тысяч жыхароў, захаваў спадчыну продкаў не толькі ў цэнтры, але і ў ваколіцах. Самае цікавае, што некаторыя збудаванні старажытнасці ўжо даўно эксплуатуюцца не па прызначэнні. Напрыклад, замак Давер, будынак 12 стагоддзя, з 1997 года з’яўляецца гасцініцай, а замак Тафе наогул стаў пабам, аформлены ў сярэднявечным стылі. Ох ужо гэтыя ірландцы :) 

І гэта не ўсе сярэднявечныя славутасці. У наваколлі і ў самім горадзе вам пашчасціць на іншыя замкі і вежы. У вочы таксама кінуцца і рэлігійныя пабудовы. Увагу прыкоўваюць касцёл святога Патрыка і касцёл святога Іосіфа. 

Карацей, звычайнаму турысту ёсць, чым заняцца, а вось што рабіць спартыўнаму аматару? І пра яго ўлады Дандалка не забыліся: футбольны стадыён, баскетбольныя пляцоўкі, палі для крыкету, тэнісу і бадмінтону, палі для рэгбі, і самае галоўнае для беларуса – лядовы палац. Праўда кажучы, лядовая пляцоўка ўсяго месціць 1600 чалавек, не Мінск-арэна, але сыдзе. Увогуле, беларусу жыць можна!

Орыел Парк. Дом футболу

 Думаю, гэта не сакрэт і нават для ірландскіх фанатаў, што БАТЭ фаварыт у гэтай сустрэчы, але апусцім беларускі клуб, а пройдзем па заслугах ірландскага.

Фанаты клуба ганарацца, што іх Дандалк самы тытулаваны не сталічны клуб Ірландыі, а тытулаў ў яго нямала. 10 чэмпіёнстваў, 9 кубкаў і яшчэ знойдзецца некалькі дзясяткаў тытулаў розных турніраў. Гучных поспехаў на еўраарэне Дандалк не меў. У сезоне 10/11 клуб даходзіў да 2-га кваліфікацыйнага раўнда ЛЕ. У 1-м крузе ірландцы прайшлі люксембургскі Грэвенмахер (*в 3-3, **х 2-1), у 2м – разгромна прайгралі балгарскаму Леўскі (*в 6-0, **х 0-2). У сезоне 14/15 зноў 2-і раўнд ЛЕ. Спачатку адолелі люксембургскі Жэне Эш (*в 0-2, **х 3-1), а пасля аступіліся на харвацкім Хайдуку (**х 0-2, *в 1-2).

*выездная гульня **хатняя гульня

Паводле transfermarkt, кошт усяго ірландскага клуба ацэньваецца ў 1,3 млн еўра (БАТЭ 16.55 млн.). Прыемна адзначыць, што ў клубе мінімум легіянераў. Амаль увесь склад сфармаваны з карэнных ірландскіх мужыкоў, капітан якіх 29 гадовы ўраджэнец Голуэта Стэфан О’Дэнэл. Большасць гульцоў ураджэнцы Дубліна, але прысутнічае мясцовы дандалчанін, 28 гадовы абаронца Шэйн Грымс. Гэтакі ірландскі Ігар Стачевіч :) 

Стадыён Орыел Парк адзін з самых старажытных стадыёнаў краіны. Пабудаваны ён у 1919 гадзе. З  2005 на стадыёне выкарыстоўваецца штучнае пакрыццё. Умяшчальнасць аб’екта 4500 чалавек, з якіх  3000 сядзячых. Сезонныя абанементы грунтуюцца (у залежнасці ад катэгорыі): сядзячыя месцы ад 50 да 250 еўра, стаячыя ад 75 да 160. Маленькім фанатам (да 12 гадоў), жадаючым сачыць за гульнёй стоячы, уваход вольны. Для параўнання самыя дарагія абанементы на матчы БАТЭ каштавалі 1 000 000 рублеў (VIP месцы), гэта каля 60 еўра.

Але ёсць адно, у чым Дандалк на галаву вышэй за БАТЭ – гэта гісторыя. Клуб быў заснаваны ў 1909 годзе. І большасць тытулаў былі заваяваны за доўга да нараджэння БАТЭ. Чэмпіёнства 32/33, 62/63, 66/67; кубак 41/42, 48/49, 51/52, 57/58; і яшчэ дзесяткі іншых трафеяў. Кожны матч запоўнены арміяй адданых фанатаў, якія не змаўкаючы суправаджаюць клуб грознымі крычалкамі, здольныя натхняць родны клуб на подзвігі, а ворагу наводзіць страх. 

 

Думаю, прачытаўшы мой артыкул, вы гэтак жа, як і я, знайшлі шмат агульнага паміж чэмпіёнамі Беларусі і Ірландыі. Клубы з правінцыйных гарадоў, з вялікімі амбіцыямі, з вялізнымі нацыянальнымі дасягненнямі, невялікі кампактны стадыён (калі параўноўваць з Гарадскім), армія фанатаў, малая колькасць легіянераў, свой Ігар Стасевіч :)

Такім клубам пачынаеш сімпатызаваць, і гэта даказвае немалая колькасць аматараў, якія сочаць за клубам у сацыяльных сетках з розных куткоў планеты. Але ўсё ж такі веру, што супернік па сілах для БАТЭ, і буду чакаць два цікавых супрацьстаяння.

І ў бонус пару твітаў пра сваіх супернікаў з боку гульцоў Дандалка.

Абаронца Браян Гартланд                                            Паўабаронца Крыс Шылдс

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Неапошні самурай
19 ноября 2015, 10:06
1
Наш адказ Тоці
29 сентября 2015, 07:04
Все посты