Tribuna/Футбол/Блоги/Артыкулы Дылетанта/Імператар Рыма. Легенда, якую мы хутка пабачым на «Барысаў-Арэне»

Імператар Рыма. Легенда, якую мы хутка пабачым на «Барысаў-Арэне»

Усё, што трэба ведаць пра легенду італьянскага футбола, перад яго прыездам у Барысаў.

Автор — Пан Дзі Мон
24 сентября 2015, 17:37
7
Імператар Рыма. Легенда, якую мы хутка пабачым на «Барысаў-Арэне»

Хутка «Барысаў-Арэну» наведае «Рома», а разам з ёй і Імператар Рыма. Італьянскія фанаты нездарма так называюць Франчэска Тоці, бо ў яго ёсць усе якасці, уласцівыя імператарам: вернасць, гонар і адвага.

Дзяцінства Тоці

Франчэска Тоці нарадзіўся 27 верасня ў Рыме. У футбол Тоці пачаў гуляць з 9-месячнага ўзросту разам са сваім братам — Рыкарда. У 5-гадовым узросце Тоці пачаў трэніраваць ў клубе «Фарцітуда». Праз год ён разам з Рыкарда і мамай прыйшоў на прагляд у клуб «Сміт Трастэверэ». Трэнер вырашыў узяць у каманду Рыкарда, але, каб не засмучаць яго маці, таксама прыняў і Франчэска, які быў на 2 гады маладзейшы за іншых хлопцаў. І трэнер, варта сказаць, не схібіў: на першай жа трэніроўцы Чэска забівае гол. Неўзабаве Тоці становіцца адным з асноўных гульцоў моладзевага клуба. У адрозненні ад іншых гульцоў, Чэска не бегаў увесь час за мячом, а заўсёды заставаўся на сваёй пазіцыі на полі, чакаючы годны момант. У 1986 Тоці перайшоў у клуб «Лодзіджані». І праз 3 гады атрымаў прапанову ад «Мілана», «Лацыё» і «Ромы». Маці Чэска, будучы  заўзятаркай «ваўкоў», зрабіла ўсё, каб яе сын апынуўся ў складзе «рымлян».

Сімвал Рыма

У 16 гадоў, 28 сакавіка 1993 г, Тоці дэбютаваў у асноўным складзе «Ромы», выйшаўшы ў канцоўцы матчу супраць «Брэшыа». Матч скончыўся перамогай «ваўкоў» 2-0, адсюль і пачалася доўгая дарога ды тытула Імператара. У 1996 галоўны трэнер Карлас Б’янкі мог быў адправіць Чэска ў «Сампдорыю» ці «Аякс», ад якіх паступіла трансфернае прапанова па маладому італьянцу. Аднак гол і галявая перадача Франчэска дапамаглі «рымлянам» разграміць «расанеры», тым самым прыпыніўшы 11-гадовую серыю без перамог над міланцамі. Трансфер Тоці адклалі. 31 кастрычніка 1998 года Тоці ўпершыню прымерыў павязку капітана каманды, і праз 3 дні Чэска зрабіў першы ў сезоне дубль, двойчы забіўшы ў вароты «Удынэзэ».

У сезоне 2000/01 Тоці з «Ромай» выйграў Серыю А. За 30 гульняў Чэска забіў 13 галоў, тым самым паўтарыўшы свой бамбардзірскі рэкорд сезона 1997/98. Улетку 2004 «Рэал» хацеў быў займець Тоці. Сам гулец быў не супраць з’ехаць у Іспанію, калі «Рома» не зможа паўстаць у сезоне клубам, гатовым змагацца за «скудэта». 3 кастрычніка 2004-га Тоці забіў 100-ы гол у Серыі А, а 19 снежня забівае 108-й гол за «Рому» і становіцца лепшым бамбардзірам у гісторыі рымскага клуба. У гэтым сезоне «Рома» заняла 8-е месца, аднак гэта не перашкодзіла Тоці падоўжыць кантракт з клубам на 5 гадоў.

У 2006-м Тоці адмовіўся быць факеланосцам алімпійскага агню (Турын-2006), бо яго прыйшлося б несці ўдваіх з гульцом «Лацыё» Паола Дзі Каніё. У сезоне 2006/07 Тоці забіў 31 гол, пабіўшы свой уласны галявы рэкорд. У 2010/11 Тоці ў выязным матчы 30 тура супраць «Фларэнцыі» зрабіў дубль, першы гол стаў для яго 200-м у Серыі А. У сезоне 2014/15 Чэскі становіцца самым узросным аўтарам гола ў ЛЧ, забіўшы ў браму ЦСКА. А не так даўно ў гэтым сезоне Тоці забівае 300-ы гол за «Рому».  Раней Рым асацыяваўся з Калізеем, цяпер — з Тоці.

Разам з «Ромай» Тоці становіўся чэмпіёнам Серыі А, 5-разовы віцэ-чэмпіён, 2 перамогі ў кубку Італіі і 4-кратны яго фіналіст. Асабістых трафеяў у капітана «рымлян» таксама нямала, галоўныя з якіх гэта футбаліст года Італіі і лепшы бамбардзір Серыі А. Тоці лепшы бамбардзір у адным з старадаўніх дэрбі футбольнага свету. Больш за 40 гульняў і 11 забітых галоў у вароты «Лацыё».

Тоці знакаміты не толькі сваімі бамбардзірскімі паказчыкамі, але і сваім задзірлівым характарам. Чэска не саромеецца ўсё выказваць суддзям, гульцам і трэнерам, пасля чаго неаднаразова атрымліваў «гарчычнікі» ці на тыдні сядаў на лаву запасных. Але, не гледзячы на ўсе фокусы, Рым даруе Імператару ўсё.

Магчымасць з’яўлення Тоці на полі «Барысаў-Арэны» само па сабе прымушае мурашак бегаць па скуры, бо яшчэ ніколі рымскія Імператары так далёка не дабіраліся. І калі Франчэска будзе завяршаць кар’еру футбаліста, будзе плакаць не толькі Рым, але і ўвесь спартовы свет.

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Неапошні самурай
19 ноября 2015, 10:06
1
Наш адказ Тоці
29 сентября 2015, 07:04
Все посты